Да вучобы будзь гатовы! №71

Пра тое, што хутка 1 верасня
— пачатак новага навучальнага года, нагадвае мноства фактараў. Але, бадай, самы
галоўны — адкрыццё па ўсёй рэспубліцы школьных базараў. Гандлёвыя прадпрыемствы
Асіповіччыны з сярэдзіны ліпеня таксама распачалі продаж вучнёўскіх рэчаў.

Як паведаміў рэдакцыі
«раёнкі” намеснік дырэктара ААТ «Гандаль” Міхаіл Ніканчык, ужо ў маі-чэрвені ў
магазіны пачалі паступаць тавары для школьнікаў, такім чынам ствараліся
неабходныя запасы, каб у перыяд актыўнай рэалізацыі на прылаўках быў адпаведны
асартымент.

— Мы імкнемся да таго, каб
пакупнік мог атаварыцца менавіта ў родным горадзе, не выязджаючы за яго межы, —
гаворыць Міхаіл Мікалаевіч. — Зразумела, што ў сталіцы выбар значна большы, не
спадабалася ў ЦУМе, можна праехаць у ГУМ або ў іншыя папулярныя магазіны. Да
паслуг жа асіпаўчан гандлёвыя кропкі нашага тава- рыства прапаноўваюць адзенне
і абутак для хлопчыкаў і дзяўчынак розных беларускіх вытворцаў па цане ад
эканом- да прэміум-класа. Прадугледжаны нават гандлёвыя зніжкі. Напрыклад,
абутак фабрыкі «ШагоВита” можна набыць на 5% танней, чым у магазінах іншых
гандлёвых арганізацый. Трыкатажная фабрыка «Палессе” прадаставіла зніжкі на
сваю прадукцыю ў памеры ад 5 да 52%. Калі ж якіх-небудзь тавараў на прылаўку
няма, пакупнікі могуць пакінуць заяўку на неабходны тавар і праз некаторы час
прыйсці за ім. Гандлюем школьным таварам не толькі ў магазінах, але і на рынку.

Каб ацаніць асартымент
тавараў, даведацца пра думкі пакупнікоў аб якасці тавараў для вучняў,
карэспандэнт «АК” пабывала ў магазіне № 24, дзе прадстаўлены тавары для вучняў.
На кранштэйнах акуратна размясціліся касцюмы, сарочкі, блузкі, спадніцы, на
стэлажах — абутак, а таксама рукзакі і канцтавары. У пасляабедзенны час пакупнікоў
было не асабліва многа.

— Актыўны гандаль пачынаецца
пасля пяці гадзін вечара, калі бацькі вяртаюцца з работы, і па выхадных днях, —
гаворыць загадчыца магазіна Таццяна Дзмітрачэнка. — З набліжэннем школьнага
сезона тавараабарот вырас прыблізна ў 2 разы. Кошт на адзенне новага завозу,
асабліва на хлапчуковыя касцюмы, дасягае трохсот тысяч, хаця камплекты
мінулагодніх мадэляў можна было купіць і танней. Так, дзявочы сарафан каштаваў
усяго 17.500 рублёў.

Падыходжу да пакупнікоў,
цікаўлюся, ці задавальняе іх асартымент і цана тавараў, якія яны збіраюцца
набыць?

— Безумоўна. Сёння прыйшлі,
каб купіць трыкатажныя вырабы, — гаворыць мама двух дзяцей Алена Аляксандраўна.
— Астатняе ўсё ўжо набылі. Сына-друга-класніка цалкам апранулі ў гэтым
магазіне, ды і другое дзіця, якое наведвае садок, таксама прыбралі тут. У
прыватных магазінах ды на рынку амаль усё кітайскае, як вядома, такі тавар
якасцю не адрозніваецца. Абутак жа, наадварот, там таннейшы. Адхадзіў адзін
сезон — і не шкада выкінуць. Пастаралі-ся закупіцца раней, каб потым не бегаць
і не стаяць у чэргах. Ды і цэны павышаюцца пастаянна.

Каб падтрымаць сем’і
маламаёмных грамадзян, была прынята пастанова Савета Міністраў, згодна з якой
яны могуць атрымаць льготны крэдыт на пакупку школьных рэчаў пад 10% тэрмінам
на 3 гады. Дзейнічае ён з 7 жніўня па 1 кастрычніка.

— З мэтай яго атрымання
патрэбна прыйсці ў мясцовае аддзяленне ААБ «Беларусбанк”, прынесці даведку аб
заробку на сябе і на паручыцеля, а таксама рахунак-фактуру, у якім будуць
пералічаны найменні тавараў айчыннай вытворчасці школьнага асартыменту, —
гаворыць начальнік крэдытнага аддзела ўстановы Наталья Асадчая. — Толькі пасля
гэтага на магазін па безнаяўнаму разліку будуць пералічаны грошы. Пасля
атрымання тавару крэдытаатрымальнік павінен прынесці ў банк накладную, каб
пацвердзіць мэтавае выкарыстанне грошай. Менавіта гэтая працэдура і выклікае
незадавальненне ў кліентаў, таму да гэтай пары ніхто не выказаў жаданне
скарыстацца крэдытам.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем