ХронIка здарэнняў №70

РАУС

У перыяд з 8 па 14 ліпеня адбылося 12
супрацьпраўных учынкаў. З іх: крадзяжоў — 2, нанясенне цялесных пашкоджанняў і
парушэнне правілаў абмену валюты — па 1, выраб самагону — 6. Узбуджана 3
крымінальныя справы.

Распачаты пошук асіповіцкага гастарбайтэра, які
напачатку жніўня па-ехаў у Расію шукаць работу і знік.

11 чысла ў ЦРБ быў дастаўлены 13-гадовы
навучэнец Ялізаўскай СШ з рванай ранай мяккіх тканак галавы, якую нанесла куля
ад пнеўматычнай зброі. Раненне аказалася няцяжкім, таму пасля аказання
неабходнай дапамогі пацярпелы быў адпраўлены дадому.

Як стала вядома, траўму школьніку нанес мясцовы
жыхар — раней несудзімы работнік СЗАТ «Шклозавод Ялізава”, калі страляў па
сабаках з пнеўматычнай вінтоўкі. Па ўзгаданым факце вядзецца праверка.

13 чысла з гандлёвага павільёна гіпермаркета
«Сіці Мол” невядомая асоба ўкрала 2 пары мужчынскіх штаноў.

ДАI

Спынена 203 парушэнні правілаў дарожнага руху,
прыцягнута да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў і 82 парушальнікі хуткаснага
рэжыму. Адбылося 10 ДТЗ.

Надвячоркам 12 чысла вадзіцель аўтамабіля
«Опель”, які рухаўся па шашы Асіповічы-Свіслач, праявіў няўважлівасць пры
абгоне на выездзе з в. Вяззе, у выніку чаго сутыкнуўся з сустрэчным мапедам.
Вадзіцель апошняга шпіталізаваны ў райбальніцу з цялеснымі па-шкоджаннямі.

АДАI нагадвае, што з 12 жніўня ўступілі ў дзеянне
нарматыўныя дакументы, у адпаведнасці з якімі дапушчальная канцэнтрацыя
эцілавага спірту ў крыві вадзі-целя павінна быць не больш за 0,29 праміле.
Узровень ў 0,3 праміле ўжо прызнаецца алкагольным ап’яненнем.

АУСТ

Затрыманы 53 правапарушальнікі, канфіскавана 900
кантрабандных цыгарэт і 10 л
алкагольных напояў.

Узбуджана крымінальная справа па факце забойства
трох вартаўнікоў чыгуначнага моста праз раку Бярэзіна ў Бабруй-ску. Па
папярэдняй інфармацыі да трагедыі прывяло сумеснае распіццё спіртнога
дзяжурнымі байцамі мясцовай стралкова-пажарнай каманды. Не выключана, што адзін
з удзельнікаў «застолля” па нейкай прычыне застрэліў калег з штатнай зброі, а
калі зразумеў, што ўчыніў, пакончыў жыццё самагубствам.

Дэпартамент аховы

Спынены 2 выпадкі распіцця алкагольных напояў у
месцах грамадскага карыстання, 9 дробных правапарушэнняў, 1 факт
самагонаварэння.

РАНС

На працягу тыдня падраздзяленні выратавальнікаў
зрабілі 11 выездаў на ліквідацыю гнёзд шэршняў і толькі 1 — на ўзгаранне.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы па фактах парушэння
правілаў рыбалоўства. Затрыманы лесавоз «Урал”, які перавозіў 5,6 м3 бярозы і 3 м3 яліны. Вадзіцель машыны,
яна дарэчы, зарэгістравана ў Расійскай Федэрацыі, не меў пры сабе ні дакументаў
на права перавозкі лесаматэрыялаў, ні нават вадзіцельскага пасведчання.
Падазроны аўтамабіль разам з каштоўным грузам на перыяд правядзення праверкі
перададзены на адказнае захаванне ў Лапіцкае лясніцтва.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко назвал «Один район — один проект» лакмусовой бумажкой работы руководителей регионов

17 февраля 2026
Читать новость
Власть

«Основа дальнейшей результативности». Лукашенко обозначил «мгновенные» задачи для правительства

17 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

О подготовке к работе в период прохождения весеннего паводка

17 февраля 2026
Читать новость
Происшествия

Житель Осиповичей погиб во время рыбалки на Вилейском водохранилище

17 февраля 2026
Читать новость
Культура

Прыцягальна! Карэспандэнт «АК» пагутарыла з загадчыкам раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандрай Ткачовай

17 февраля 2026
Читать новость
Общество

Живая память: как в Осиповичах отметили День памяти воинов-интернационалистов

17 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем