Асіповіччына: канікулы працоўныя №69

Сотні старшакласнікаў Асіповіччыны — дакладная
колькасць будзе вядома ў верасні, калі школьнікі зноў сядуць за парты пасля
канікул — сёлета, у год прадпрымальнасці, вырашылі спалучыць летні адпачынак з
працай. I гэта ў многіх з поспехам рэалізоўваецца. Вось, напрыклад, Iлья Сугака
з Лапіцкай САШ атрымаў працоўнае месца ад Лапіцкага сельвыканкама. Хлопец
займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі населеных пунктаў сельсавета. Асабліва
юнаку падабаецца касіць траву абапал дарог. Прыемна бачыць, як усё вакол
набывае акуратны выгляд. I вяскоўцы гэта таксама заўважаюць. А ў вольныя
хвіліны любіць юнак памарыць пра сваю будучыню — застаўся толькі год вучобы ў
школе, а далей — дарослае жыццё. Што ж, галоўнаму — ведаць цану працы — Iлья
ўжо навучыўся.

А Iгар Гізбрэхт і Саша Ніціеўскі, вучні гэтай жа
школы, вырашылі дапамагчы мясцоваму сельгаспрадпрыемству. Штораніцы зараз
хлопцаў можна бачыць на зернетаку СВК «Калгас «Лапічы”, куды звозіцца з
мясцовых ніў залатое багацце. Юнымі хлебаробамі заўважана: калі дзень
пачынаецца рана, то яго хапае не толькі на работу, але і на плённы адпачынак.
Асабліва ён прыемны, калі добра папрацуеш фізічна: маеш адчуванне ў душы, што
яшчэ адзін дзень пражыты з вялікай карысцю…

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Что изменится с 1 мая: прожиточный минимум, детские пособия, выплаты ветеранам и пособие на погребение

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах прошла акция по очистке лесополосы в районе водозабора «Северный»

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

Почти тонну мусора собрали на берегу Осиповичского водохранилища в рамках акции «Беларусь синеокая»

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

Ветеран из деревни Цель Анатолий Гоман награжден медалью «40 лет ликвидации аварии на ЧАЭС»

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

Как Осиповичи будут отмечать 1 мая. Программа праздничных мероприятий

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

1 мая в Осиповичах перекроют движение транспорта: какие улицы закроют и как поедут автобусы

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем