Самае першае прызнанне былы кардона-руберойдавы завод атрымаў ужо праз два гады работы: у 1974 годзе стаў пераможцам спаборніцтва з уручэннем Чырвонага Сцяга ЦК КПСС, Савета Мініс-траў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ.
Самая вялікая колькасць выпускаемай прадукцыі была ў 1990-1995 і 2010-м гадах.
Самая значная частка рынку дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў у Беларусі зараз належыць СП ААТ «Дах” — каля 90%.
Самыя найноўшыя матэрыялы — бітумна-палімерныя дахавыя і гідра-ізаляцыйныя на негніючых асновах, масціка халодная, праймер (растваральнік з бітуму).
Самую значную долю вытворчасці займае элакром.
Самы складаны па тэхналогіі вытворчасці прадукт — Тэхнаэласт- Мост Б. Ён выкарыстоўваецца для будаўніцтва мастоў, лядовых палацаў, басейнаў.
Самая выніковая вы-творчасць працы на аднаго рабочага на Асіповіччыне за 2010 год — у СП ААТ «Дах”: 900 млн. руб. Тут жа і самы значны рост аб’ёмаў спажывецкіх тавараў— 160,1%. Радуюць і сёлетнія вынікі: за студзень-чэрвень вытворчасць працы павялічылася ў 1,76 раза, аб’ём вытворчасці ўзрос да 170%, чысты прыбытак вырас у 43(!) разы і склаў больш за 10 мільярдаў рублёў. Узрасла на 145,5 % аплата працы. Зараз сярэдняя зар-плата на прадпрыемстве — 2.370 тыс. рублёў.
Самыя галоўныя айчынныя партнёры прад-прыемства — ГС ТН-Мінск, ОМА, Iдэя дома, замежны — гандлёвая сетка «Еўропа”.
Самыя прывабныя бакі «сацпакета” СП ААТ «Дах” — бясплатнае харчаванне працаўнікоў у сталовай, дадатковае пенсіённае страхаванне кожнага работніка ў памеры 70 тыс. руб. у месяц, страхаванне ад няшчасных выпадкаў на 2 млн. расійскіх рублёў.
Самая вялікая колькасць людзей працавала на заводзе ў 2000 годзе — 1.700 чалавек (зараз — 150).
Самы вялікі стаж работы на прадпрыемстве — больш за 35 гадоў — маюць грузчык Уладзімір Паўлавіч Жук, апаратчык Анатолій Міхайлавіч Гасан, апаратчык БАУ Аляксандр Міхайлавіч Бараноўскі, станочнік шырокага профілю Мікалай Фёдаравіч Шчар-бін, загрузчык-выгрузчык сыравіны і паліва Яўгеній Аляксандравіч Барысёнак, майстар змены Аляксандр Міхайлавіч Жук. Больш за тры дзясяткі гадоў аддалі заводу апаратчыца Ніна Уладзіміраўна Ліпніцкая, інжынер-лабарант Наталля Міхайлаўна Саевіч і іншыя.
«Самыя працавітыя і прафесійныя работнікі працуюць менавіта ў нас», — лічыць кіраўнік СП ААТ «Дах” Мікалай Калтуноў.
Самыя адметныя рысы асобы дырэктара, па меркаванні калектыву, — ініцыятыўнасць, эрудзіраванасць, крэатыўнасць, патрабавальнасць да сябе і сваіх супрацоўнікаў.