Футбол: застацца "на плыву" №69

Першынство Магілёўшчыны па футболе сярод аматарскіх
каманд стартавала 14 маяі будзе працягвацца да 18 верасня. У ім удзельнічае
15 каманд. Наша «Алімпія” выступае ў першай лізе, дзе гуляюць 10 мацнейшых
калектываў.

У першым крузе асіпаўчане правялі 8 матчаў: 7 паражэнняў
і адна перамога над Чавусамі (3:2). Як адзначае трэнер Аляксандр Елезаранка, у
гэтым сезоне «Алімпія” стартавала без належнай падрыхтоўкі. Летась з-за
фінансавых цяжкасцей мы прапусцілі абласное першынство, сёлета даведаліся пра
свой удзел фактычна перад пачаткам. Спарт-сменам не хапае гульнёвай практыкі.
Індывідуальна яны выступаюць няблага, але зладжанай каманднай гульні пакуль не
паказваюць.

У гэтым годзе камандам было дазволена ўключаць у
свой склад 5 легіянераў. Цяперашнія лідары — Круглае, Магілёўскі раён, Горкі —
узмацніліся бабруйскімі і магілёўскімі футбалістамі з другой лігі чэмпіянату
краіны. За «Алімпію” выступае мясцовая моладзь 1993-1995 гадоў нараджэння,
сярод якой ёсць і выпускнікі ДЮСШ. Лепшым бамбардзірам у першым крузе стаў
Дзмітрый Якімовіч, на рахунку якога 6 мячоў.

— Найлепшага выніку — III месца — на першынстве
аматараў асіпаўчане дасягнулі ў 2007 годзе, — гаворыць Аляксандр Елезаранка. —
Пасля перамогі над Клімавічамі (4:1) наша каманда займае VIII месца. Сёлета
наша галоўная задача — застацца ў першай лізе.

Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем