Імклівая рэчка, магутны дуб, палымяны захад… Здаецца, што вось-вось вада пальецца праз апраўленне і трапіць у пакой…
Карціны Анатоля Калугіна здзіўляюць сваёй дынамічнасцю, а палітра фарбаў падабрана так удала, што малюнак лёгка можна зблытаць з фотаздымкам. У чым сакрэт такой надзвычайнай “рухомасці”? Несумненна, у адданасці свайму любімаму занятку. Перад тым, як сесці за мальберт, аўтар яшчэ пэўны час “выношвае” ў думках працэс працы.
Анатоль малюе ўсё больш пейзажы з возерам або рэчкай на пярэднім плане. Адлюстраваць ваду на палатне здолее далёка не кожны мастак, таму Калугіна ў гэтай справе можна назваць сапраўдным віртуозам. Тонкім пэндзлем майстар ювелірна размяркоў-вае акрылавыя фарбы для таго, каб падарыць кожнай травінцы, галінцы ды пясчынцы як мага больш натуральнасці.
Творы Анатоля можна ўбачыць у адзіным экзэмпляры — не жадае ён быць у ліку тых капіршчыкаў, якія “штампуюць” на продаж адны і тыя ж карціны. Хаця і быў у практыцы выпадак, калі зімовая прырода спадабалася двум знаёмым настолькі, што прыйшлося зрабіць копію.
За пяць гадоў Калугін намаляваў 71 карціну, 19 з якіх вісяць у цэнтральным банку, а 10 — дома. Усе астатнія падораныя або праданыя. Тыя, хто ведае са-праўдную цану сапраўднага мастацтва, купляюць у яго адразу некалькі работ.
Асіповіцкі мастак кіруе гуртком спартыўнага арыентавання, а, значыць аргані-зоўвае паходы. Прычым, ён з асаблівай адказнасцю адносіцца да выбару маршруту, бо ведае, як важна паказваць моладзі ўсю прыгажосць краявідаў, фарміруючы пры гэтым эстэтычны густ маладога пакалення. А пасля ўбачанае Анатоль часцяком яшчэ адлюструе і на палатне…