Осиповчанин удостоен памятного знака “100 лет могилёвской милиции”

Осиповчанин удостоен памятного знака “100 лет могилёвской милиции”

Гэты год адзначаны знакавымі датамі: у студзені святкавалі 80-годдзе ўтварэння вобласці, днямі — 100-годдзе міліцыі Магілёўшчыны.

Векавая гісторыя апошняй бярэ свой пачатак у маі 1918 года, калі Магілёўскі губернскі выканкам прыняў рашэнне аб стварэнні прафесійнай савецкай рабоча-сялянскай міліцыі. Тады павятовыя аддзелы міліцыі Магілёўшчыны працавалі ў складзе Магілёўскай, а затым Гомельскай, Смаленскай і Віцебскай губерняў, а таксама ў акругах Магілёўскім, Калінінскім (цэнтр Клімавічы) і Бабруйскім. 15 студзеня 1938 года рашэннем I сесіі Вярхоўнага Савета СССР  была ўтворана Магілёўская вобласць, менавіта таму Магілёўшчына ў 2018 годзе адзначае 80-годдзе, а міліцыя вобласці — 100-годдзе з дня ўтварэння.

Як распавёў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Бабіч, напярэдадні Дня Перамогі і 100-гадовага юбілею для міліцыі адбылася без перабольшання гістарычная і знакавая падзея: ля помніка воінам батальёна капітана Уладзімірава кіраўнік ваеннага аддзела Магілёўскай епархіі протаіерэй Сергій уручыў упраўленню ўнутраных спраў харугву з абліччам Бялыніцкай іконы Божай Маці і пажадаў усім супрацоўнікам благаславёных поспехаў і дапамогі Божай у барацьбе са злом.

Таксама да векавога юбілею рэалізуюцца праекты, якія ўвасабляюць у сабе сувязь пакаленняў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, што прафесійна і самааддана выконваюць свой абавязак на працягу ўсёй міліцэйскай гісторыі. Рыхтуецца да выхаду і кніга “Магілёўская міліцыя: гісторыя і сучаснасць”, дзе годнае месца зойме і летапіс Асіповіцкага райаддзела, які 3 гады таму адзначыў 90-годдзе.

Напярэдадні святочнай даты супрацоўнікі РАУС правялі ўрачысты сход, на якім начальнік райаддзела Віктар Архіпенка ўручыў старшыні савета ветэранаў Георгію Гаеўскаму распрацаваны УУС нагрудны памятны знак “100 год магілёўскай міліцыі”, заснаваны Геральдычным саветам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Фота Андрэя Бабіча.

Последние новости

Общество

Ждать ли теплого лета? Прогноз погоды на неделю

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 июня для всех знаков зодиака

10 июня 2025
Читать новость
Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем