Якая праца, такі і аўтарытэт №67

Нядаўна за дасягнутыя высокія паказчыкі ў
вытворчым спаборніцтве, выкананне планавых заданняў кіраўніцтва Магілёўскага
аддзялення чыгункі прысудзіла І месца і ўзнагародзіла адпаведным Дыпломам
калектыў асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі. Былі нашы
чыгуначнікі-сувязісты лепшымі і па выніках работы ў першым квартале.

З якімі канкрэтна паказчыкамі скончылі
паўгоддзе? Даход ад рэалізацыі склаў больш за 8,6 мільярда рублёў, прыбытак —
звыш 1,1 мільярда, рэнтабельнасць — 16,2%, прадукцыйнасць працы на 1 работніка
— без малога 30 мільёнаў, сярэдняя зарплата — 2 мільёны, энергазберажэнне —
мінус 6,7%.

— Працавалі без браку, рытмічна, — гаворыць
начальнік дыстанцыі Аляксандр Вярышка. — Праводзім карэнную рэканструкцыю ўсіх
устройстваў сігналізацыі і сувязі. Асабліва ўкараняем шмат навінак у сістэму
сувязі. Працягваем кабліраванне ліній сувязі на ўчастку Асіпові-чы-Жлобін. На
станцыі Вендрыж ужо дзейнічае першая мікрапрацэсарная цэнтралізацыя — тут пад
кіраўніцтвам галоўнага інжынера Ігара Лісічкіна выдатна папрацавалі начальнік
участка Дзмітрый Маркевіч і старшы электрамеханік Уладзімір Блізняк.

— Значыць, па-ранейшаму “кадры вырашаюць усё”?

— Так, самую разумную машыну ці сучасны прыбор
абслугоўвае чалавек, і ад яго ведаў-вопыту і залежыць у выніку, як тыя будуць
рабіць. Натуральна, укараненне новага патрабуе дадатковых ведаў. Нашы
электрамеханікі маюць як мінімум сярэднюю спецыяльную адукацыю, пастаянна
павышаюць кваліфікацыю, і тым, хто вучыцца, даецца толькі “зялёнае святло”.
Апошніх, дарэчы, у калектыве нямала, і мы наогул пастаянна ўлічваем “чалавечы
фактар”. Добра працуюць людзі, вядуць здаровы лад жыцця, прымаюць актыўны ўдзел
у грамадскім жыцці калектыву — будуць абавязкова заўважаны і заахвочаны. Усе
гэта добра разумеюць, і, напрыклад, поспехі ў спорце — менавіта мы за паўгоддзе
першыя на вузле — таму пацвярджэнне. Дык хіба не заслугоўвае слоў удзячнасці
сям’я Бурштын — старшы электрамеханік Віктар і дзяжурны інжынер Людміла — і
многія другія?

— Моладзі, Аляксандр Іванавіч, багата
з’яўляецца?

— У нас хапае спецыяліс-таў перадпенсіённага
ўзросту, таму маладыя людзі прыхо-дзяць. Толькі вось праз 2 гады “адпрацоўкі”
не адзін з іх звальняецца з-за адсутнасці добраўпарадкаванай кватэры. На двары
ХХІ стагоддзе, юнакоў і дзяўчат ужо не задавальняе ложак-месца ў інтэрнаце,
“залатога запасу” няма, пабудаваць уласнае жытло не могуць, вось і
развітваемся. Можа, таму і дзяцей заводзіць не спяшаюцца. І гэта не толькі наша
— гэта праблема ўсіх малых гарадоў краіны.

— У дыстанцыі заўсёды хапала людзей, з якіх
можна, як кажуць, “рабіць жыццё”…

— І толькі радуе, што іх дастаткова і сёння.
Прозвішчы? Намеснікі начальніка па сувязі і СЦБ Антон Ры-дзеўскі і Сяргей
Анціпаў, галоўны бухгалтар Вольга Аўчарова, Ганаровы чыгуначнік старшы
электрамеханік Леанід Тупік, Барыс Налівайка, Іван Ніпарка, Юрый Фельдберг,
Іван Дзядзюля, Аляксей Котаў, Міхаіл Абухоў, Сяргей Якавец, Уладзімір Наздрын,
Аляксандр Цапоўскі, Пётр Панасюк, Сяргей Лявіцкі, Аляксандр Пахомаў, Сяргей
Куўшынаў, Валерый Васільчук, Юрый Раткевіч, Вячаслаў і Жанна Вольскія, Аркадзь
Саўкін, Уладзімір Яноўскі, Ганна Скараход, Таццяна Ломаць, Маргарыта
Барышнікава, Арцём Мурашкін, Сяргей Старавойтаў, Вячаслаў Карак, Віктар Дубік —
усіх проста не пералічыць. І, дарэчы, у нас зараз склалася традыцыя, што
чалавек, які ідзе на пенсію, абавязкова атрымлівае ў падарунак фільм, які знялі
на святкаванні 80-годдзя ды-станцыі. Так што, атрымоўваецца, і на заслужаным
адпачынку ён заўсёды з калектывам!

Последние новости

Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем