Осиповичская молодёжь готовится к началу трудового семестра

Осиповичская молодёжь готовится к началу трудового семестра

Зусім хутка завершацца заняткі ў розных навучальных установах, а значыць, для многіх юнакоў і дзяўчат пачнуцца чарговыя канікулы з карысцю. Днямі ў сталіцы на плошчы Дзяржаўнага сцяга адбылося ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра. На поўную моц ідзе падрыхтоўка да студатрадаўскага лета і ў нашым раёне.

 Зараз вядзём перамовы з шэрагам прадпрыемстваў і арганізацый аб магчымасці працаўладкавання падлеткаў і моладзі, — расказвае першы сакратар райкама БРСМ Алена Надзеявец. — Плануецца, што юнакоў і дзяўчат як і заўсёды прымуць ПМК № 95 “Вадбуд”, ДРБУ-199, Жорнаўская эксперыментальная лясная база, філіял “Белшына-агра”. Зразумела, шукаем і іншыя варыянты. Магчыма, хтосьці з кіраўнікоў таксама жадае дапамагчы ў працаўладкаванні маладых людзей — будзем удзячны за супрацоўніцтва.

Летась рабочае месца атрымалі 150 жадаючых, не менш плануецца і зараз. Па максімуму дапамагаюць падлеткам, якія стаяць на розных відах уліку: каб змаглі папрацаваць і ацаніць кошт грошай. Дарэчы, анкеты-заяўкі на працу падалі ўжо каля сотні чалавек ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў — попыт маецца. Але яшчэ не поз-на далучыцца да працоўных атрадаў: патрэбна толькі прыйсці ў райкам БРСМ або звярнуцца ў сваю «пярвічку».

kolledzh-stroyotryad

* * *

Якія ўспаміны ў моладзі аб мінулым працоўным леце? Вучаніца 11 класа Вяззеўскай школы Ксенія Пятрушко правяла міні-апытанне.

Кацярына, 17 гадоў:

— Стаяла перад выбарам: праца ці лагер. Вырашыла парабіць: грошы ніколі не лішнія, тым больш для студэнта. Разам з атрадам фарбавалі плот. Па першасці працаваць было цяжкавата, але заробак натхніў. Купіла доўгачаканы тэлефон. І з задавальненнем пайшла б папрацаваць яшчэ.

Ганна, 15 гадоў:

— Уладкавалася працаваць разам з аднакласніцай у ААТ «Авангард-Ніва». Бацькі падтрымлівалі на працягу ўсяго перыяду. Было важна паказаць ім, што магу зарабіць грошы і сама — няхай пакуль толькі на дробязі. Плюс знайшла там новых сяброў. А на першы заробак купіла падарункі бацькам.

Антон, 16 гадоў:

—  З дапамогай БРСМ працаўладковаўся ўжо не першы раз. У апошні прыцягнуў і сябра: хацелі назбіраць грошай на веласіпед, а ў бацькоў прасіць было сорамна. Пасля пакупкі засталося яшчэ на кіно — хадзілі на працягу ўсіх канікул.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость