У Асіповіцкім райвыканкаме №67

Галоўным пытаннем на парадку дня чарговага пасяджэння райвыканкама,
якое пад началам старшыні Пятра Шукаловіча прайшло 3 жніўня, стала «Аб рабоце
са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур
і дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату ў I паўгоддзі 2011 года”.

За гэты час у райвыканкам паступіў 271 людскі
зварот — на 35% менш, чым за такі ж перыяд летась, з іх 185 (было 309) —
пісьмовых. Значна — на 26,4% — паменшылася колькасць зваротаў і ў
пассельвыканкамы. З вышэйстаячых дзяржорганаў для разгляду паступіла 66
зваротаў — на 52,2% менш, але з Адміністрацыі Прэзідэнта краіны іх колькасць з
16 вырасла да 19. У наяўнасці, як і летась, 6 паўторных зваротаў і 8 — ад
юрыдычных асоб.

Структура тэматыкі ўздымаемых грамадзянамі
праблем істотна не змянілася, на першым плане па-ранейшаму жыллёва-камунальная
гаспадарка, жыллё і пытанні архітэктуры і будаўніцтва. Хаця зваротаў па
камунальна-бытавой тэматыцы і добраўпарадкаванню зафіксавана больш чым удвая
менш.

У студзені-чэрвені кіраўніцтвам райвыканкама
праведзена 67 прыёмаў грамадзян (58 запытаў), па месцы жыхарства і ў працоўных
калектывах — 16 (14), а таксама 14 «прамых ліній” (29); на пастаянна дзеючую
«гарачую лінію” звярнулася 46 чалавек (летась — 54), сайт райвыканкама — 9
(17).

Натуральна, мясцовай уладай прымаліся меры па
вырашэнні праблем, з якімі звярталіся людзі. Багата разгледжана іх камісійна, з
выездам на месца і ўдзелам заяўніка.

Разам з тым у ходзе разгляду абгрунтаваных
скаргаў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 10 пасадавых асоб арганізацый
раёна, 3 — структурныя падраздзяленні райвыканкама. Па асобных зваротах, якія
пастаўлены на кантроль у райвыканкаме, парушаны тэрміны выканання работ
ДРБУ-199, маюць месца недахопы ў рабоце з людскімі запытамі ва УКВП
«Капітальнае будаўніцтва”.

Дарэчы, адказ на пася-джэнні трымала не толькі
начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян Ала Некрашэвіч, якая зрабіла
падрабязную інфармацыю па разглядаемаму пытанню, але і другія: старшыня
райвыканкама са справаздачамі ўзняў таксама свайго намесніка Сяргея Семянцова,
начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Iвана Малаковіча і кіраўніка
справамі Алега Кулакоў-скага.

Сутнасць размовы зразумелая: дробязей у рабоце з
людзьмі не бывае, любы зварот чалавека да ўлады павінен быць усебакова і
дасканала вывучаны з абавязковым абгрунтаваным адказам заяўніку ў вызначаныя
тэрміны. Што і знайшло адлюстраванне ў прынятым членамі райвыканкама рашэнні.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем