Як асіповіцкая моладзь весяліліся ў “Бярозцы” №66

Спартакіяды — іміджавыя мерапрыемствы нашага
райкама БРСМ. Яны ладзяцца круглы год у любое надвор’е, заўжды маюць нейкую
іскрынку і атрымліваюцца вясёлымі і запамінальнымі.

22-23 ліпеня на базе адпачынку “Бярозка” ў
чацвёрты раз гасцяваў актыў працоўнай моладзі асіпаўчан-“бэрэсээмаўцаў”.
Па-ўдзельнічаць у традыцыйным летнім спартыўным свяце “Беларусь Родная — Страна
Молодая” пажадалі 7 камандаў: “Імпульс” (АЗАА), “Цэльскія лосі” (вайсковая
часць 61732), “Храбрае сэрца” (в/ч 44540), “Смерч” (в/ч 12180), “Энергетык”
(раён электрасетак), “Лом” (АУСТ) і “Белшына” (філіял “Белшына-агра”).

Спаборніцтва пачалося адразу пасля заезду.
Расклаўшы рэчы, моладзь прынялася ўпрыгожваць свае домікі: праграма
мерапрыемства ўключала ў сябе і конкурс на лепшую арганізацыю побыту. Найлепш
гэта атрымалася ў “Цэльскіх ласёў”.

Усяго юнакі і дзяўчаты змагаліся ў 7 спартыўных
конкурсах. Праходжанне турыстычнай паласы пера-шкод было па-сапраўднаму
экстрэмальным: “дапамог” праліўны дождж. Гэты конкурс арганізатарам дапамагла
падрыхтаваць работніца клуба турызму і краязнаўства Вера Козырава. Нечаканым
для многіх вы-нікам завяршылася перацягванне каната: насуперак меркаванню, што
перамогу заваююць транспартныя міліцыянеры ці вайскоўцы, мацнейшымі аказаліся
“белшынаўцы”.

У асабістых першынствах “залатымі” прызёрамі
сталі: сярод гіравікоў — Аляксандр Каровін (“Лом”), дартсістаў — Ганна
Памесячная (“Імпульс”), тэнісіс-таў — Кацярына Стэльмах (“Белшына”) і Дзмітрый
Матчэня (“Цэльскія лосі”).

У клубе базы адпачынку ладзілася “Фабрыка зорак
БРСМ”, і “зоркай” вечарыны аднагалосна была прызнана Таццяна Вішнікіна з
“Белшыны”, якая выканала запальную песню на ўкраінскай мове. Лепшым палявым
поварам аказаўся “ломавец” Аляксандр Лагун, які прыгатаваў плоў. У камандным жа
заліку І месца занялі “Цэльскія лосі”, ІІ — “Лом”, ІІІ — “Смерч”.

Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Общество

Прямая линия с директором Осиповичского государственного колледжа

30 июня 2025
Читать новость
Общество

За каждой цифрой — продукция. 30 июня — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником отдела статистики труда Главного статистического управления области

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость
Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

График вывоза отходов растительного происхождения с территории частного сектора города Осиповичи

29 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем