Мы — гаспадары Пра малако і сямейны дабрабыт №66

Гаспадарамі не нараджаюцца, імі становяцца. І ў
кожнага да гэтага звання, якое прысвойваецца без усякіх там пратаколаў, але
надоўга і трывала сярод сваіх жа аднавяскоўцаў, індывідуальная сцежка.

Ёсць многа розных агульнавядомых абставін, якія
даюць права сказаць пра чалавека або сям’ю: “О, гэта добрыя гаспадары!”. Сям’я
Шуміных з Каўгароў такую нагоду мае не толькі з-за наяўнасці дагледжанай
сядзібы, але і трох кароў у хляве — акалічнасць на сёння, згадзіцеся, рэдкая.

Вось ужо гадоў пяць, як яны трымаюць такую
колькасць “буйной рагатай жывёлы”. Наогул жа рагуля на падворку была заўсёды.
Гаспадыня Галіна Іванаўна пераканана, што ў сельскай мясцовасці без каровы
нельга, гэта своеасаблівы паказчык упарадкаванасці, “укамплектаванасці”
аса-бістага падвор’я. Канечне, прайшлі тыя часы, калі карова лічылася асноўнай
карміцелькай сям’і і страціць яе азначала застацца без сродку для існавання.
Зараз — калі ласка, ідзі ў краму і набывай малочныя вырабы на свой густ.
Аднак…

На пытанне, чаму цяпер многія сельскія сем’і не
жадаюць трымаць кароў, Шумі-на дала ўпэўнены адказ, што галоўную праблему складае
нарыхтоўка сена. Трэба мець добрую сенажаць, моцныя рукі і памочнікаў, якіх не
заўсёды хапае. Па меры магчымасці калгас дапамагае, але гэтага недастаткова.
Дзякуй, што хаця б даюць зерне за здачу цялят.

Каўгарскі статак зараз налічвае крыху больш за
тры дзясяткі “зорак-рабінак”, і кожнаму ўласніку трэба па-клапаціцца пра сена.
Ёсць праблема з корманарыхтоўкай і ў Шуміных. Для сваіх Мурашкі, Рыжулі і
Ластаўкі даводзіцца рабіць запасы на зімовы перыяд, скошваючы розныя няўдобіцы,
“лапікі” ля пустуючых сядзіб. Натуральна, нельга абысціся без тэхнікі,
выкарыстоўваючы толькі надзейную “дзедаў-скую” касу. Вось ужо гадоў 15, як
набылі Шуміны трактар МТЗ-80.

Калі хто мяркуе, што, маючы трох кароў, можна
“азалаціцца”, то гэта не зусім так. Але няправільна і думаць, што гэтая справа
дарэмная. Летам атрымліваецца здаваць штодня літраў 40, а каштуе літр крыху
больш за 1.000 рублёў. Канечне, трымаць жывёлу — гэта значныя выдаткі. У выніку
застаецца не вельмі вялікі, але стабільны прыбытак. Ну і, зразумела, у
халадзільніку заўсёды ёсць і смятана, і тварог, і масла. Тое, што гэтыя
неабходныя прадукты харчавання не трэба штодня набываць у краме, дае значную
эканомію. Ды і ў якасці сваіх “вырабаў” ніколі не сумняваешся. А ўвішная кабета
ведае, колькі розных малочных прысмакаў можна прыгатаваць нават у хатніх
умовах.

Да нядаўняга часу Галіна Іванаўна працавала на
мясцовым прадпрыемстве “Бросвіл”, а зараз вырашыла займацца толькі гаспадаркай.
Рыгор Сцяпанавіч робіць у Асіповічах у пазаведамаснай ахове. У яго
атрымліваецца спалучаць працу і хатнюю, і дзяржаўную, хоць бывае і нялёгка. Усе
ведаюць, што вяскоўцам даводзіцца штодня ўставаць у 5 гадзін раніцы, а спаць
класціся позна. Але ўсе клопаты ўспрымаюцца Шумінымі як данасць, звычайныя
сельскія турботы.

Дарэчы, Галіна Іванаўна, зыходзячы са свайго
аса-бістага вопыту, з задавальненнем дзеліцца пэўнымі “аналітычна-даследчымі”
назіраннямі-прыметамі, абапіраючыся на якія можна вы-браць добрую цялушку: рогі
ў жывёліны павінны быць тонкімі, хвост ніжэй за калені, вымя падобна да чашы, з
доўгімі саскамі. І апошняе — трэба, каб яна была “стройненькая”. За многія гады
Шуміны і змянілі не адну карову, і не адну самі выгадавалі. Так што ў гэтай
справе маюць рацыю.

Ці думалі калі-небудзь дбайныя людзі, што можна
пражыць лягчэй, без пастаянных клопатаў пра гаспадарку? Неяк не прыходзіла.
Зараз яны нават не ўяўляюць свайго жыцця з нейкім іншым яго раскладам.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Власть

“Жим будет серьезный”. Лукашенко рассказал о планах ознакомиться с производством и использованием топливных пеллет

23 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: продажа калийных удобрений вышла на досанкционный уровень

23 мая 2025
Читать новость
Общество

Осиповичи спортивные

23 мая 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе с 25 мая по 5 июня пройдет акция ОГАИ “Внимание-дети!”

23 мая 2025
Читать новость
Общество

ОАО «Минский завод игристых вин» приглашает осиповчан на работу

23 мая 2025
Читать новость
Общество

В период проведения централизованных экзаменов и тестирования будет работать горячая линия

23 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем