Военнослужащие Осиповичского гарнизона отправились на учения в Казахстан

Военнослужащие Осиповичского гарнизона отправились на учения в Казахстан

Для ваеннаслужачых 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады паездкі на значныя адлегласці і замежныя палігоны — справа звыклая. Вось і днямі падраздзяленні рэактыўшчыкаў і 465 ракетнай брыгады зноў “на чамаданах”…

Сумесныя вучэнні з баявымі пускамі ракетных войск і артылерыі Казахстана і Беларусі плануецца правесці ў пачатку мая. Каб трапіць у кропку прызначэння, асіпаўчанам патрэбен дзесьці тыдзень на дарогу ў адзін бок. Але ехаць ёсць дзеля чаго: палігон у раёне возера Балхаш значна перавышае наш па памерах і дазваляе без перашкод выкарыстоўваць на ўсю моц гонар беларускага ваенпрама РСЗА “Паланез” і правераныя часам ракетныя комплексы “Точка”.

У своеасаблівае падарожжа асабовы склад і тэхніка адправіліся па чыгунцы. Пагрузка баявых машын заняла каля сутак, і перад адпраўкай парады і пажаданні ракетчыкам і рэактыўшчыкам выказаў камандзір 336 рэабр палкоўнік Аляксандр Цішкевіч. Усе прайшлі адпаведны інструктаж, атрымалі апошнія інструкцыі. Завітаў да ваенных і настаяцель Крыжа-Уздзвіжанскага храма протаіерэй Аляксандр Кісялёў, які па традыцыі блаславіў армейцаў на ратныя подзвігі.

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем