Энергазберажэнне Iнвестпраекты Асіповіцкага УКП ЖКГ: навіны добрыя і не вельмі №64

Сёлета прадпрыемства рэалізуе 5 буйных
інвестыцыйных праектаў, чатыры з якіх тычацца павышэння эканамічнасці сістэмы
цеплазабеспячэння, і адзін — павышэння яе надзейнасці. Аднак калі ў першым
накірунку справы ідуць нядрэнна, то з апошнім, як кажуць, ёсць пытанні.

* * *

У кацельні № 12, што забяспечвае патрэбы ў цяпле
і гарачай вадзе прыблізна палову жылога фонду пасёлка Савецкі, большую  частку размешчаных у гэтым мікрараёне горада
будынкаў сацыяльнага і вы-творчага прызначэння, усталёўваецца дадатковае
абсталяванне, якое будзе працаваць на мясцовых відах паліва.

Пасля здачы ў эксплуатацыю новы кацёл пачне
круглы год забяспечваць пасёлак гарачай вадой, а ўзімку яшчэ і вырабляць цяпло
ў тандэме з існуючым газавым “калегам”.

Рэканструкцыю плануецца завяршыць да пачатку
ацяпляльнага сезона. Гэта дазволіць УКП ЖКГ зменшыць выдаткі на набыццё
імпартуемага прыроднага газу і давесці ў структуры спажывання энерганосьбітаў долю
мясцовых відаў паліва да 65,7%.

* * *

На 13 кацельнях і цеплавых пунктах вядзецца
замена зношаных помпаў. Пры выбары новага тэхналагічнага абсталявання асаблівы
акцэнт зроблены на высокім каэфіцыенце карыснага дзеяння, таму ў выніку
рэканструкцыі камунальнікі плануюць скараціць спажыванне электраэнергіі
прыблізна на 86 тыс. кВт у год.

Яшчэ каля 20 тыс. кВт эканоміі дасць устаноўка
прыбораў, якія аптымізуюць расход электраэнергіі  з 
нагрузкай электрарухавікоў, задзейнічаных у сістэмах цеплазабеспячэння.

* * *

Набліжаецца да завяршэння праграма ўстаноўкі
рэгулятараў падачы цяпла ў жылыя дамы, дзе працуе сумешчаная сістэма вода- і
цеплазабеспячэння. Гэтым летам прыборамі, якія дазволяць пазбавіцца ад
празмерна высокай тэмпературы вады ў кранах і перагрэву батарэй ацяплення, будуць
аснашчаны апошнія  6 дамоў.

* * *

Напачатку другога паўгоддзя стала відавочным,
што сёлетнія планы па замене зношаных падземных камунікацый на сучасныя
Пі-трубы (металапластыкавыя) хутчэй за ўсё не будуць выкананы. Прычына — рэзкае
ўзрастанне кошту гэтай прадукцыі. Пі-трубы, для вырабу якіх ужываецца каля 60%
імпартных матэрыялаў, пасля дэвальвацыі беларускага рубля для спажыўцоў сталі,
без перабольшвання, “залатымі”. Да таго ж у прадпрыемства, якое з’яўляецца
пастаянным пастаўшчыком асіповіцкіх камунальнікаў, востра не хапае валюты на
набыццё неабходных матэрыялаў, у выніку чаго яно не можа своечасова выконваць
узятыя на сябе абавязацельствы.

Да падаражання УКП ЖКГ здолеў набыць толькі
крыху больш за трэць ад запланаваных 6,42 км Пі-труб і хутка наўрад ці істотна
палепшыць гэтую лічбу: часу на давядзенне да ладу падземных камунікацый
застаецца ўсё меней. З гэтай нагоды камунальнікі ўжываюць для рамонтных работ
звычайныя металічныя трубы альбо нават абыходзяцца накладваннем латак на
асабліва праржавелыя ўчасткі ўжо існуючых трубаправодаў.

Па словах галоўнага інжынера прадпрыемства Iгара
Казачонка, вымушанае прымяненне маральна састарэлых аналагаў не прывя-дзе
падчас ацяпляльнага сезона 2011-12 гадоў да нейкіх непрыемных нечаканасцей,
аднак у стратэгічным плане такая замена яўна нявыгадная. Новыя-старыя трубы не
адпавядаюць сучасным па-трабаванням, якія прад’яўляюцца да падземных
труба-праводаў у плане надзейнасці і цеплаізаляванасці.

 

Последние новости

Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем