Днямі былі падведзены вынікі абласнога этапу ІХ Рэспубліканскага экалагічнага форуму, у якім нашы землякі традыцыйна прымаюць актыўны удзел.
Сёлета ў конкурсе на лепшую публікацыю прыродаахоўнай тэматыкі першае месца сярод прафесіянальных журналістаў заняў намеснік рэдактара “раёнкі” Дзмітрый Саўрыцкі.
Няблага выступілі і фотааматары — удзельнікі фотаконкурсу “Гэта твая зямля”: у намінацыі “Экалогія і чалавек” Вераніка Кавалькова заняла другое месца,а Яўген Чыжык —трэцяе.
У намінацыі “Прыгажосць роднай прыроды” трэцім стаў Андрэй Чыжык.