Чарнічная пара год корміць №63

Ліпень — гарачы час для нарыхтоўшчыкаў раённага
спажывецкага таварыства. Насельніцтва актыўна ўключылася ў нарыхтоўку карыснай
для здароўя ягады, якую ў неабмежаванай колькасці прымаюць магазіны
спажыўкааперацыі. У гэтым годзе цана на чарніцы вельмі прывабная. Напачатку яна
адпавядала 10 тысячам рублёў, зараз жа павялічылася амаль удвая і складае 18
тысяч. Таму ягады не збіраў і не здаваў дзяржаве, як у народзе кажуць, толькі
гультай.

— Сёлета выдаўся добры ўраджай чарніц, —
гаворыць намеснік старшыні праўлення па нарыхтоўках і прамыловасці райста
Анжэла Мятла, — і такая сітуацыя не можа не радаваць нарыхтоўшчыкаў. Тым больш
дзяржава з самага пачатку ўстанавіла на ягады добрую цану, якую нават паступова
павышала. На маю думку, гэта стымулявала людзей, у якіх быў вольны час і
жаданне, і нам дапамагчы, і сябе не пакрыўдзіць. Ведаю, што некаторыя збіралі
чарніцы ўсёй сям’ёй, таму і заробак быў адпаведны. Некаторыя вяскоўцы папоўнілі
сямейны бюджэт у межах 10 мільёнаў рублёў. Дзе яшчэ сельскі жыхар можа атрымаць
такую суму грошай? Гараджане таксама не аставаліся ў баку ад «чорнага” працэсу.
Усе разам дапамаглі нам нарыхтаваць ужо 120 тон чарніц. І гэта яшчэ не мяжа. У
параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года лічба значна большая —
перавысіла ўжо на 44 тоны. Дзякуючы такому раскладу, наша райста ўпэўнена
займае другую пазіцыю ў вобласці па нарыхтоўцы чарніц.

Як і раней, займаліся прыёмкай ягад у людзей
нашы стацыянарныя магазі-ны, а таксама пазаштатныя нарыхтоўшчыкі. Сярод
магазінаў лідзіруючыя пазіцыі, як заўсёды, займае магазін вёскі Дараганава. Яго
загадчыца Валянціна Выдрова мае вялікі вопыт работы ў гэтым накірунку, таму і
вынік добры: 4 тоны ягад. За малым адстае ад яе суседні магазін вёскі Радуцічы.
Яго гаспадыня Галіна Багдановіч прыняла 2,9 тоны. У Валянціны Дрозд з Карытнага
— 2,7, у Ліліі Дударонак з в/ч Лапічы — 2,5 тоны. Ялізаўскі № 4, Пратасевіцкі і
Ясенскі магазіны — загадчыцы Алена Хіцун, Іна Апанкевіч і Алена Вараб’ёва —
закупілі ў насельніцтва 2,3 ; 2,2 і 2,1 тоны ягад адпаведна. Усе яны,
безумоўна, заслугоўваюць шчырых слоў падзякі.

Але ўсё ж бясспрэчныя лідары — пазаштатныя
нарыхтоўшчыкі. Асіпаўчанін Аляксадр Сяргейчык, які ўжо працуе не першы год,
сёлета пабіў усе рэкорды і дапамог, як кажуць, пакласці ў засекі 26 тон.
Актыўна дапамагаюць райста Аксана Шкутко з в/ч Цэль, Антаніна Гацман з
Карытнага, Анатоль Трыбушэўскі з Каменіч, Святаслаў Калешын з Асіповіч, Таццяна
Кляўко з Дрычына, Ула-дзімір Каралінскі з Канцоў. Яны закупілі ў насельніцтва
каля 20 тон чарніц.

 Які
далейшы лёс ягад? Каля 40 тон гэтага скарбу ўжо прададзена ў Польшчу ў
замарожаным стане, астатнія таксама падвяргаюцца замарозцы. Частку з іх
замарожваем на месцы. Дапамагае справіцца і Глуск, дзе маецца цэх глыбокай
замарозкі. А нешта знайшло свой часовы прытулак у маразільных камерах
Бабруйска.

Запісала Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 14 февраля

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем