Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Больш за 600 грамадскіх інспектараў абраны ў пярвічных прафсаюзных арганізацыях раёна. Iмі ажыццяўляецца рэгулярны нагляд за станам аховы працы ў сваіх калектывах.

У падпарадкаванні Пратасевіцкага сельвыканкама знаходзіцца 31140 га зямель, у тым ліку прадастаўленых грамадзянам — 341,35; з іх для абслугоўвання жылога дома — 270,95; вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі — 60,74; агародніцтва — 9,66. За 2017 год у сельгасабарот уведзена 122,40 га невыкарыстоўваемых зямель.

ДРБУ № 199 з пачатку года выканала ямачны рамонт дарог з выкарыстаннем аргана-мінеральнай сумесі на плошчы 267,5 квадратных метраў.

Пошукавадаследчым цэнтрам цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна “Вайна. Памяць. Пошук” ажыццяўляецца мегапраект, які аб’ядноўвае 8 інавацыйных праграм: “Працягнем кнігу “Памяць”, “Ты же выжил, содат”, “Пра вайну напісана не ўсё”, “Сямейная хроніка вайны”, “Лісты з фронту — малітва пра Перамогу”, “Я помню детство: шла война”, “Яны вярнуліся пераможцамі”, “Увянчаныя славай”.

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі па ініцыятыве мясцовага   краязнаўцы Валянціна Шпака і пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама напрыканцы сакавіка пачаў працаваць сайт “Памяць. Асіповіцкі раён” (pamyat-osipovichi.by). 9 красавіка ў музеі пройдуць “Духоўныя сустрэчы” з удзелам іераманаха Максіма (Юндзіла). У рамках мерапрыемства — велікодныя гульні для дзяцей, шоу мыльных бурбалак, выстава-кірмаш работ мясцовых майстроў, выступленне ўдзельнікаў клуба “Калаж” АРЦДіМ і калектыву музычнай школы з Пратасевіч.

УКП ЖКГ актыўна рыхтуецца да сезона ўпрыгожання райцэнтра кветкамі. У цяпліцы набіраецца моцы расада сальвіі, астры, аксамітак, агератума, дэкаратыўнай капусты. Клумбы пачнуць ажываць на вуліцах Сумчанкі, 60 гадоў Кастрычніка, Юбілейнай, Сташкевіча, у парках і скверах. Першымі на іх заквітнеюць цюльпаны і гіяцынты.

На базе ДШМ № 1 адбыўся II раённы конкурс юных піяністаў “Люблю іграць”, у якім прынялі ўдзел каля 30 выхаванцаў музычных школ раёна. Гран-пры атрымала вучаніца 4 класа першай “музыкалкі” Таццяна Герасімчык (педагог Iрына Цяслёнак), астатнія — дыпломы рознай ступені.

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем