Iнвазія Вораг № 1 №62

Менавіта так можна назваць баршчэўнік
Сасноўскага — інвазійную расліну, якая апошнім часам квітнее ў лясах і нават
гарадах нашай краіны. Не вытрымала націску зялёнага агрэсара нават сталіца: у
паўночна-ўсходняй частцы Мінска сёння можна ўбачыць сапраўдныя зараснікі
баршчэўніка…

Калі паспрабаваць пазнаёміцца з гэтым
прадстаўніком сямейства парасонавых бліжэй, можна лёгка атрымаць сапраўдны
апёк: усе органы і тканкі расліны насычаны хімічнымі злучэннямі, якія
дзейнічаюць на скуру чалавека нібы сапраўднае баявое атрутнае рэчыва. У месцах
кантакту скура ў хуткім часе чырванее, пакрываецца вадзяністымі пухрамі, а пры
дастаткова працяглым уздзеянні атруты нават чарнее і адмірае.

Натуральна, супраць небяспечнай расліны вядзецца
барацьба, аднак яе цяжка лічыць паспяховай: баршчэўнік атрымаў сваю трапную
мянушку «трава Геракла” не столькі за высокі рост, колькі дзякуючы
фенаменальнай жыццёвай моцы. Баршчэўнік Сасноўскага спакойна пераносіць ударныя
дозы гербіцыдаў, размнажаецца літаральна з хуткасцю ланцуговай рэакцыі (адна
расліна можа даць за раз да 100.000 «патомкаў”) і можа ў самых неспрыяльных
умовах імкліва захопліваць новыя тэрыторыі.

Вядома, што баршчэўнік ужо замацаваўся ў
Пухавіцкім раёне, а апошнім часам яго зараснікі, пакуль невялікія, выяўлены і
на Асіповіччыне.

Паважаныя землякі! Калі вы ўбачыце на беразе
вадаёма, узбочыне дарогі альбо ўскраіне лесу расліну, падобную да прыведзенай
на здымку, ні ў якім разе не датыкайцеся да яе і не спрабуйце знішчыць
самастойна. З-за асаблівасцей сваёй фізіялогіі, «недабіты” баршчэўнік перад
смерцю робіць залпавы выкід насення!

 Лепш за
ўсё як можна хутчэй паведаміць пра месца атакі батанічнага монстра ў раённую
інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (тэлефон 24-8-53) —
няхай з ім ваююць спецыялісты.

 

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем