Прычына, па якой начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Ждановіч правёў тэлефонную “прамую лінію” ледзь не ў першы дзень работы на новым месцы, тлумачылася жаданнем хутчэй правесці вывучэнне інтарэсу грамадскасці да стану прыроды раёна і азнаёміцца з канкрэтнымі экалагічнымі праблемамі, якія хвалююць землякоў.
Трэба адзначыць, што разлік на актыўнасць асіпаўчан спраўдзіўся: пытанні задаваліся розныя, прычым амаль усе яны патрабавалі грунтоўных адказаў. Вось найбольш значныя і цікавыя моманты ўзгаданага дыялогу.
— Маю дачу ў адным з садова-агародных таварыстваў. Даволі працяглы час збіраемае на кантэйнернай пляцоўцы смецце не вывозіцца на палігон ЦБА, а спальваецца, прычым з ведама старшыні нашага САТ. Лічу, што так рабіць нельга, аднак пераканаць “начальніка” не атрымліваецца. Вось таму і звяртаюся да эколагаў за дапамогай…
— І правільна робіце. Толькі давайце дамовімся: як толькі смецце загарыцца ў наступны раз, тэлефануйце ў інспекцыю. Мы абавязкова прыедзем і на месцы складзем пратакол аб парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства.
— Чуў, што ў хуткім часе гарадскі палігон ЦБА будзе запоўнены і яго эксплуатацыю прыйдзецца спыніць. Што робіцца для вырашэння гэтай праблемы?
— Праект пашырэння гарадскога палігона ўжо распрацаваны, праведзена яго экспертыза, акт выбару зямельнага ўчастка побач з існуючым узгоднены з аблвыканкамам. Засталося апошняе, але самае складанае: знайсці грошы на будаўніцтва — у сённяшніх цэнах прыблізна 3 мільярды рублёў. Для бюджэтаў экалагічнай інспекцыі і раёна гэта непад’ёмная сума. Аднак, магчыма, з дапамогай неабыякавых да стану навакольнага асяроддзя асіпаўчан атрымаецца хутчэй звярнуць увагу вышэйстаячых інстанцый на крытычны стан асіповіцкага палігона ЦБА.
— Апошнім часам вялікая ўвага надаецца раздзельнаму збору смецця. Адсюль пытанне: асабіста Вы, як галоўны эколаг раёна, ці сарціруеце смецце, якое ўтварае Ваша сям’я, і якім чынам збіраецеся актывізаваць рэалізацыю гэтай ініцыятывы ў рэгіёне?
— Смецце раздзяляў і раней, а на сённяшняй пасадзе ўвогуле павінен стаць узорным “сарціроўшчыкам”. Ну а эфектыўна працаваць ужо існуючая сістэма раздзельнага збору цвёрдых бытавых адыходаў пачне тады, калі дастаткова вялікая колькасць людзей зразумее сваю адказнасць за наступствы нерацыянальнага расходавання другаснай сыравіны. Чым больш мы будзем збіраць і перапрацоўваць металалому, макулатуры, пластмасы, тэкстылю, шклабою, тым менш спатрэбіцца выдаткоўваць валюты для набыцця сыравіны за мяжой.
З гэтай нагоды лічу, што зменай адносін людзей да смецця эколагі павінны займацца сумесна з ідэолагамі, а выхаваўчую работу трэба сканцэнтраваць на калектывах буйных прадпрыемстваў.
— Адно з “вузкіх” месцаў экалогіі раёна — аварыйны стан ачышчальных збудаванняў у пасёлку Ялізава. Ці будзе ўсё ж весціся іх рэканструкцыя і ў якія тэрміны?
— Праект рэканструкцыі ёсць, тэндар на пошук падрадчыка праведзены. Аднак у сувязі з існуючымі эканамічнымі цяжкасцямі ўзнікла патрэба ў змяншэнні кошту будаўніцтва. Гэта магчыма, калі будуць выкарыстоўвацца элементы ўжо існуючага тэхналагічнага абсталявання (аэратанкі, адстойнікі і г.д.). Праўда, ужо існуючую пра-ектна-каштарысную дакументацыю давядзецца істотна перапрацоўваць, на што спатрэбіцца дадатковы час.
Фінансаванне будоўлі пачнецца ў ІІІ квартале і да канца года складзе каля 1.200 млн. руб. У 2012 годзе грошай з розных крыніц за-планавана выдзеліць як мінімум удвая больш.
— СП ААТ “Дах” перыядычна ахутвае горад сярністымі выкідамі. Вашы адносіны да такой спецыфікі мясцовай экалогіі?
— Працэс акісленя бітуму непазбежна суправаджаецца сярністымі выкідамі, большую частку якіх нейтралізуюць устаноўленыя на заводзе 14 газаачышчальных установак. Аднак цалкам нейтралізаваць непрыемны пах узгаданае абсталяванне не можа.
Зразумела, прадпрыемства мае дазвол на выкіды забруджваючых рэчываў у паветра, і, па дадзеных праверак бабруйскай лабараторыі аналітычнага кантролю, перавышэнняў дазволеных канцэнтрацыі шкодных газаў не дапускае.
Осиповичская дистанция пути транспортного РУП «Могилевское отделение Белорусской железной дороги» совместно с РОВД и ВОХР информирует
28 августа 2025
Общество
Ремонт теплотрассы оставит осиповчан без горячей воды
28 августа 2025
Общество
В Липеньском лесничестве можно встретить рысь, бархат амурский и лук медвежий. Корреспондент “АК” о самом характерном подразделении Осиповичского опытного лесхоза, которое расположилось на северо-востоке района
28 августа 2025
Происшествия
В Осиповичах задержали продавца и покупателя наркотиков
28 августа 2025
Общество
Гороскоп на 28 августа для всех знаков зодиака
28 августа 2025
Общество
Прямая линия с председателем суда Осиповичского района