Экалогія і грамадства ЭканомIя з… паветра №62

12 ліпеня на базе САШ № 3 прайшоў “круглы стол”
“Энергазберажэнне на мясцовым узроўні”, арганізаваны экалагічнымі грамадскім
аб’яднаннем “Дзеля жыця на зямлі” (Асіповічы) і міжнародным грамадскім
аб’яднаннем “Экапраект Партнёрства”(Мінск) і райаддзелам адукацыі.
Мерапрыемства стала чарговым этапам праекта “Адукацыя для ўстойлівай энергетыкі
ў Рэспубліцы Беларусь”, рэалізуемага ў межах міжнароднай праграмы SPARE
(школьная праграма выкарыстання рэсурсаў і энергіі).

Нягледзячы на падкрэслены педагагічны ўхіл, на
сустрэчу былі запрошаны не толькі адказныя работнікі ўстаноў адукацыі, але і
прадстаўнікі райвыканкама, камунальных служб, энергетыкі, грамадскіх
арганізацый. Справа ў тым, што агучаныя ўдзельнікамі звесткі маюць практычнае
значэнне, а іх укараненне можа істотна зменшыць колькасць спажываемых раёнам
энергарэсурсаў.

Міжнароднае
супрацоўніцтва  ў рэгіянальным кантэксце

Як паведаміла прысутным прадстаўнік МГА
“Экапраект Партнёрства” Наталля Андрэенка, праграма SPARE падтрымліваецца
Міністэрствам замежных спраў Нарвегіі і Нар-вежскім таварыствам аховы прыроды.
Яна была распачата ў 1996 годзе і сёння ахоплівае 17 краін СНД і  Усходняй Еўропы. Галоўныя мэты — фарміраваць
у падрастаючага пакалення экалагічна-арыентаванае мысленне і спрыяць укараненню
самых сучасных тэхналогій энергазберажэн- ня і рэсурсакарыстання ўсюды, дзе
гэта толькі магчыма.

ЭМГА “Дзеля жыцця на Зямлі” далучылася да
міжнароднай ініцыятывы яшчэ ў 2008 годзе. Яго ўдзельнікі пад кіраўніцтвам
свайго навуковага кіраўніка Святланы Зайцавай дасягнулі значных поспехаў у
вывучэнні паліўна-энергетычных праблем Асіповіцкага раёна, іх сувязь з
навакольным асяроддзем і магчымасці вырашэння за кошт мясцовых рэсурсаў.

Асаблівы інтарэс уяўляюць атрыманыя юнымі
да-следчыкамі дадзеныя разлікаў энергаэфектыўнасці будынкаў САШ № 3, якія
праводзіліся па адзінай для ўсіх удзельнікаў праграмы SPARE методыцы (з
праграмай “Энергаацэнка будынка школы” можна аз-наёміцца на сайце
www.spare-belarus.by). Дарэчы, напрыканцы года будзе скончана і праграма
энергаацэнкі любых будынкаў, што дазволіць правесці адпаведныя разлікі кожнаму,
хто гэтага жадае.

Навошта займацца такой мудрагелістай справай?
Каб стварыць кропку адліку, абапіраючыся на якую можна было шукаць найбольш
дзейсныя шляхі скарачэння аб’ёмаў спажывання электрычнасці і цяпла.

Зразумела, у нашай краіне ў гэтым накірунку
робіцца многа — як таго і па-трабуе прынятая ў 2007 годзе Дырэктыва № 3
Прэзідэнта краіны “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай
бяспекі краіны”, аднак у цэлым дасягнуты ўзровень энергаэфектыўнасці ўсё яшчэ
значна саступае развітым краінам Еўропы. Напрыклад, у той жа Нарвегіі ўжо не
рэдкасць будынкі, каэфі-цыент карыснага ўжывання энергіі якіх роўны альбо нават
перавышае 100%!

Энергаацэнка двух навучальных карпусоў САШ № 3
паказала блізкі да сярэднестатыстычнага ўзровень эфектыўнасці спажывання цяпла,
аднак у бліжэйшы час ён можа быць значна палепшаны. Частка памяшканняў установы
стала палігонам для дэманстрацыі тэхналогій, карыстанне якімі дазваляе зменшыць
патрэбу ў ацяпленні прыблізна на 30%.

Самаробныя
шклопакеты і  што-небудзь яшчэ

Прадстаўнікі МГА “Экапраект Партнёрства” і
інфармацыйнага цэнтра па ўстойлівым развіцці і экатурызму г. Белаазёрска падчас
практычнай часткі “круглага стала” пазнаёмілі ўдзельнікаў з двума дастаткова
простымі і вельмі дзейснымі прыёмамі скарачэння патрэбы ў энергіі для
ацяплення.

Першы — павышэнне цеплааддачы — зводзіцца да
ўстаноўкі цеплаадбіваючага экрана паміж сцяной і батарэяй ацяплення. У якасці
ізалятара можна прымяняць алюмініевую фальгу альбо нават пластыкавую плёнку
серабрыстага колеру.

Змяншэнне страт цяпла, у сваю чаргу, дасягаецца
пераўтварэннем звычайнай шыбы ў поўны аналаг шклопакета. Пераробка патрабуе
каля 2 гадзін часу і ўключае герметызацыю шкла, якое “садзіцца” на сіліконавы
герметык, ліквідацыю шчылін і, галоўнае, устаноўку на рамах ушчыльняючай
стужкі.

Стужку можна браць танную гумавую, з клеючым
слоем (яе хапае на 1-2 зімы) і больш дарагую сіліконавую — так званы
ўшчыльняльнік Q. Мантаж апошняй больш складаны: у рамах трэба прарэзаць
дыскавай фрэзай спецыяльныя канаўкі, затое гарантыйны тэрмін яе эксплуатацыі —
10 гадоў. Аднак і ў самым дарагім варыянце пераўтварэнне звычайнай шыбы ў
герметычны шклопакет абыходзіцца менш чым у 250 тысяч рублёў.

Ну а аддача ад такіх укладанняў несупастаўная: з
дапамогай самаробных шклопакетаў тэмпература ў памяшканні аўтаматычна
падымаецца на 2-5°С!

Не дзіўна, што пасля завяршэння “круглага стала”
дырэктар САШ № 3 Анатоль Шчамялёў заявіў, што на працягу бліжэйшага года-двух
ён плануе правесці мадэрнізацыю ўсіх вокан навучальнай установы….

* * *

Усю неабходную інфармацыю па ўжыванні
апісаных тэхналогій, іншых пытаннях энергазберажэння можна атрымаць у ЭМГА
“Дзеля жыцця на Зямлі” альбо адміністрацыі САШ № 3 (т. 22-11-3).

 

Последние новости

Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем