ХронIка здарэнняў №62

РАУС

У перыяд з 11 па 17 ліпеня адбылося 11
супрацьпраўных учынкаў: крадзяжы — 9, выраб самагону — 2. Узбуджана 6
крымінальных спраў.

 12 чысла
ў штучным вадаёме каля вёскі Малая Грава патануў 45-гадовы мясцовы жыхар.
Абставіны яго смерці высвятляюцца.

 15 ліпеня
на будынак бізнес-цэнтра на вуліцы Рымы Кунько, 2 (былая хімчыстка) быў
здзейснены сапраўдны налёт, падчас якога з памяшканняў, дзе размяшчаецца
маёмасць IП «Струпінскі Ю.С.”, студыі «R-53” і магазіна «Цэтлік”, зніклі газавы
ацяпляльны кацёл, офісная аргтэхніка, цяслярны і слесарскі інструмент на
агульную суму каля 30 млн. руб.

 Сярод
узбуджаных крымінальных спраў дзве тычацца нядаўніх уцекачоў з ізалятара
часовага ўтрымання — Дзмітрыя Шаржановіча і Анатоля Гара-дзецкага. Першы
абвінавачваецца ў крадзяжы халоднай зброі — паляўнічага нажа — у жыхара вёскі
Дварок, другі — у спробе прысваення рэчаў, якія належаць гаспадару дачнага дома
ў пасёлку Сасновы.

 У ноч з
14 на 15 ліпеня ў ЦРБ дастаўлены непрацуючы 42-гадовы асіпаўчанін са шматлікімі
траўмамі твару і галавы, ударам галаўнога мозгу. Пацярпелы, які на момант
аказання медыцынскай дапамогі знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, не
пажадаў тлумачыць паходжанне сваіх цялесных пашкоджанняў і адмовіўся падаваць
заяву ў міліцыю.

ДАI

Спынена 108 парушэнняў правілаў дарожнага руху,
прыцягнута да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў. Адбылося 15 ДТЗ.

16 чысла вадзіцель аўтамабіля ВАЗ-2102 на 111 км шашы Мінск-Гомель ва
ўмовах моцнага дажджу і дрэннай бачнасці страціў кантроль над машынай, у выніку
чаго яна выехала на сустрэчную паласу руху і пасля бакавога сутыкнення з
«Сітраенам С-5”
з’ехала ў кювет і перакулілася. Гаспадар разбітых ушчэнт «Жыгулёў” з
пагражаючым жыццю пераломам сцягна і мноствам іншых цялесных пашкоджанняў
дастаўлены ў райбальніцу.

На наступны дзень жыхар вёскі Каўгары, кіруючы
ўласнай «Аўдзі”, на закругленні дарогі Каўгары-Канцы-Краі не справіўся з
кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Вынікам аварыі для 32-гадовага
мужчыны, які не карыстаўся рамянём бяспекі, сталі пераломы рэбраў і рэзаныя
раны твару. А вось пасажыр іншамаркі ехаў прышпіленым, таму цялесных
пашкоджанняў не атрымаў.

Надвячоркам 17 ліпеня на шашы Асіповічы-Свіслач
каля вёскі Вяззе легкавы аўтамабіль урэзаўся ў статак кароў, якія пераходзілі
дарожнае палатно. У выніку сутыкнення 5 жывёл загінула. Вядзецца праверка
абставін незвычайнага ДТЗ.

АДАI нагадвае, што правесці рэгістрацыю мапедаў
па спро-шчанай працэдуры — непасрэдна ў Асіповічах, без дастаўкі транспартных
сродкаў у Бабруйскае МРЭА — можна да 1 жніўня. Рэгістрацыя вядзецца па
наступным графіку: аўторак, чацвер — з 14.00 да 17.00, серада — з 8.00 да
12.00.

АУСТ

Затрымана 48 правапарушальнікаў, узбуджана 3
крымінальныя справы па фактах крадзяжоў, затрыманы злачынца, які знаходзіўся ў
вышуку. Канфіскавана 3,5 л
кантрабанднага алкаголю.

У зоне адказнасці АУСТ і стралкова-пажарнай
каманды на станцыі Асіповічы адбыўся выпадак суіцыду: 32-гадовая жанчына легла
на рэйкі перад таварным цягніком. Трагедыя адбылася ў межах горада, паблізу ад
пераезду на вуліцы Крыловіча.

Дэпартамент аховы

Перасечана 4 выпадкі распіцця алкагольных напояў
у месцах грамадскага карыстання, 5 дробных правапарушэнняў, 1 факт
самагонаварэння.

15 чысла затрыманы раней судзімы грамадзянін,
які амаль адразу пасля вяртання дадому з месца адбыцця пакарання за крадзеж,
паспрабаваў здзейсніць угон аўтамабіля ВАЗ-2101.

IАЖіРС

Складзена 3 пратаколы па фактах парушэння
правілаў лесакарыстання, канфіскавана 1 браканьерская сетка, у якой
знаходзілася 7 кг
рыбы.

 

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость