Што чакае гарадкi ў новым тысячагоддзi? №61

Мікалая МIКУЛIЧА з-за вялікай адданасці гарадкам
называюць “апошнім магіканінам”, і ў гэтых словах адчуваюцца адначасова і
павага, і сум. Старажытная народная гульня, калісьці любімая ў нас, цяпер
незаслужана забываецца. Але дзе-нідзе на старых стадыёнах яшчэ можна сустрэць
спартсменаў-адзіночак, якія кідаюць біту па складзеных у камбінацыю драўляных
цыліндрах…

Гуляць могуць усе, але перамагаюць толькI
ТэхнIчныя

Славянская гульня ў гарадкі мае даўнюю гісторыю.
Цікава, што ХХ стагоддзе прынесла ім вялікую папулярнасць і… хуткае забыццё.
Як від спорту, які мае адзіныя правілы, гарадкі сфарміраваліся ў 1923 го-дзе, а
з трыццаць шостага сталі праводзіцца чэмпіянаты СССР.

Мікалай Мікуліч блізка пазнаёміўся з гарадкамі
пасля таго, як уладкаваўся інструктарам па фізкультуры на наш камбінат
хлеба-прадуктаў: трэба было вы-ставіць на гарадскую спартакіяду каманду.
Заводскія спартсмены гулялі ў такі від спорту даволі слаба, і гэта стала для  маладога трэнера стымулам засвоіць
гарадошную  “навуку”.

— Гарадкі не маюць ніякіх узроставых і фізічных
абмежаванняў, гэта чыста тэхнічная гульня. Тут найбольш важныя правільная пастаноўка
кідка, — тлумачыць ён. — Можна, канешне, гуляць без тэхнікі, па-народнаму. Але
тады колькасць збітых фігур будзе “залежаць” ад тэорыі верагоднасці. Можа, вам
некалькі разоў і пашанцуе, але часцей біта будзе пралятаць міма цэлі.

Новая гульня адразу ж захапіла Мікалая
Iванавіча.  Ён стаў самастойна
трэніравацца па кінаграме заслужанага майстра спорту СССР Рабцава. Праз год наш
герой ужо стаў абыгрываць вопытных асіповіцкіх гарадошнікаў, затым патрапіў у
абласную зборную, неаднаразова станавіўся чэмпіёнам рэспублікі ў складзе
цэнтральнага савета”Ураджай”. У 1981 годзе на ўсесаюзным першынстве выканаў
нарматыў майстра спорту: збіў 90 фігур з дапамогай 138 біт.

“Тэквандо”, цI Гульня з мульцIка “Ну, погоди!”

Раней у Беларусі прахо-дзіла багата
спаборніцтваў па гарадках, а ў Дзень чыгуначніка ў Асіповічах гарадошная
пляцоўка на стадыёне “Лакаматыў” нават абгароджвалася вяроўкамі, бо вакол
спартсменаў збіраліся шматлікія гледачы. Але пасля развалу СССР сітуацыя
кардынальна змянілася. Прадпрыемствы перасталі выпускаць інвентар для гульні,
яе выключылі з усіх спартакіяд, сталі руйнаваць пляцоўкі на стадыёнах. Мікалай
Мікуліч узгадвае, што пасля 1994
г. гарадошнікаў перасталі запрашаць на маштабныя
спартыўныя мерапрыемствы.

Натуральна, што ў такіх умовах падрыхтоўка новых
спартсменаў прыпынілася. Сёння ў вобласці засталося толькі 2 гуляючыя
гарадошнікі: магіляўчанін Андрэй Мельнікаў і наш Мікуліч. Прычым, зямляк
выступае цяпер толькі на рэспубліканскім спаборніцтве сярод ветэранаў, дзе
сёлета ён заняў III месца.

— Як цяпер рэагуюць людзі, калі бачаць Вас
аднаго на “Лакаматыве” з бітай і гарадкамі?

— Насамрэч мала хто звяртае ўвагу, — з сумам
адзначае спартсмен. — Бывае, нехта з моладзі запытаецца: “А што гэта за
гульня?”. Магу жартам адказаць: “Тэквандо!” Некаторыя нават вераць. Ці нагадваю
серыю з “Ну, погоди!”, дзе бегемот кідаў біту ў самую знакамітую гарадошную
фігуру — пушку. Тады моладзь яшчэ можа нешта ўспомніць. Неяк праходзіў міма
мужчына гадоў 50, спыніўся і кажа: “Я хлопчыкам быў і бачыў, як Вы гулялі…”

Наша альтэрнатыва боўлIнгу I бIльярду

Пасля змястоўнай гутаркі пра гарадкі вельмі
карціць самой пагуляць у іх, таму ідзем з суразмоўцам да гульнёвай пляцоўкі.
Навічкі, дзеці і пажылыя людзі кідаюць біту з 7 метраў. Для вопытных
спартсменаў адлегласць удвая большая. Біта спачатку падаецца важкай. Але, па
словах Мікалая Iванавіча, яна даволі лёгкая — важыць усяго 1,85 кг. Ён яшчэ сам не
пры-звычаіўся да гэтага, таму пад час трэніровак часта перакідвае яе.

Кожны ігрок падбірае інвентар пад сябе.
Напрыклад, мажны Андрэй Мельнікаў карыстаецца 4-кілаграмовай “палачкай”,
Мікалай Iванавіч у маладосці кідаў 3,5-кілаграмовую. А яшчэ выявілася, што
прафесійныя гарадошнікі робяць для сябе інвентар уласнаручна ці пад заказ.

Усе гарадошныя фігуры падзяляюцца на стаячыя і
ляжачыя. Апошнія выбіць прасцей. Мікалай Мікуліч склаў для мяне якраз адну з
такіх — “самалёт”. З другой спробы я патрапіла ў яго і выбіла адразу 3
цыліндры. Але дабіць “самалёт” так і не змагла. Кожны раз біта ляцела міма…

Але і нават пасля такога дэбюту мне ёсць чым пахваліцца!
Не, не вынікамі — а эмоцыямі! Паўдзельнічала ў гульні, пра якую мала хто з
сучаснай моладзі ведае. Хаця ў той жа час сярод хлопцаў і дзяўчат лічыцца
модным хадзіць у боўлінг, які, між іншым, аддалена нагадвае нашы гарадкі. А
яшчэ ў іх ёсць нешта агульнае з більярдам. Самай складанай у гарадках лічыцца
фігура “пісьмо”(4 гарадкі раскладваюцца па кутах горада). Прафесіянал можа
выбіць яе толькі з дзвюх біт. Кожны кідок ён мусіць пралічыць наперад, як
більярдыст. Так што гарадкі — гэта не проста “кіданне палкі”, а азартная і
цікавая гульня! I яе можна піярыць і як славянскі від адпачынку, і як
прафесійны спорт!

* * *

Скончыць нашу размову з Мікалаем Iванавічам
хацелася на пазітыўнай ноце, таму запыталася, ці ёсць надзея на тое, што
гарадкі будуць жыць у ХХI стагоддзі?

Спартсмен расказаў, што сёння ў свеце створана
Міжнародная федэрацыя гарадошнага спорту, куды ўваходзяць 10 краін, у тым ліку
і Беларусь. Сталі праводзіцца чэмпіянаты свету і Еўропы, у якіх цяпер
удзельнічаюць і жанчыны, чаго ў савецкі час не было. Спаборніцтвы такога
ўзроўню праходзілі і ў нашым Маладзечне. У гэтым горадзе маецца гарадошны
стадыён і вядзецца падрыхтоўка юных спартсменаў на базе спартшколы. Акрамя
таго, мадэрнізуецца і сама гульня. У гарадкі цяпер можна гуляць і з палімернымі
бітамі — для спартсменаў з такім інвентаром праводзяцца асобныя спаборніцтвы.

Словам, выкрэсліваць старажытную гульню з нашага
жыцця яшчэ рана.

Вольга ЖАРНАСЕК.

Сутнасць
гульні ў гарадкі заключаецца ў тым, каб кідком 
біты выбіць з пляцоўкі (горада) па чарзе пэўную колькасць розных фігур,
складзеных з 5 гарадкоў-цыліндраў. Пераможцам лічыцца ігрок ці каманда, якая
затраціла на выбіванне фігур найменшую колькасць біт.

Последние новости

Общество

Прямая линия с директором Осиповичского государственного колледжа

30 июня 2025
Читать новость
Общество

За каждой цифрой — продукция. 30 июня — День экономиста

30 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с начальником отдела статистики труда Главного статистического управления области

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость
Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

График вывоза отходов растительного происхождения с территории частного сектора города Осиповичи

29 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем