З запісной кніжкі следчага Нефальшывая фальшыўка №60

Чаго хаваць, непрыемная гэта рэч — дэвальвацыя
нацыянальнай валюты. Па кішэні яна стукнула кожнаму, а некаторых яшчэ і ўвяла ў
зман.

Раніцай 16 чэрвеня гэтага года тры прыяцелі,
якіх аб’ядноўвала даўняя любоў да рэгулярнай выпіўкі, стаялі каля крамы і
лічылі грошы. На душы ў іх было млосна, бо колькі ні перакладвалі пакамечаныя
“сотні” і “тысячы”, на пляшку ўсё роўна не хапала. Потым
адзін з іх звярнуўся да прахожага з вядомай просьбай: “Мужык, дай крыху
грошай, на выпіўку не хапае”.

Незнаёмы ўспрыняў адчай “гома
бухінеса” з незразумелай весялосцю, але ахвотна палез у кішэню і выцягнуў
нейкую шматразова складзеную стракатую паперку…

У разгорнутым выглядзе купюра ўразіла сваёй
“важкасцю” — 500.000 рублёў! — і ашалелы ад такога багацця папрашайка
імкліва кінуўся набываць гарэлку ды закусь на ўсю кампанію.

Прадавец крамы № 17 ААТ “Гандаль”,
якая атрымала ніколі не бачаную банкноту, спачатку здзівілася яе незвычайна
высокаму наміналу, аднак ніякіх прыкмет падробкі пры самым уважлівым вывучэнні
не знайшла. Да таго ж купюра выглядала абсалютна новай. Узгадаўшы пра тую самую
дэвальвацыю нацыянальнай валюты, жанчына прыйшла да найбольш лагічнай высновы:
Нацбанк краіны днямі выпусціў грошы з больш высокім, чым звыклыя 100.000
рублёў, наміналам. Пасля чаго ўзяла купюру і дала пакупнікам 341.000 рублёў
здачы.

Праз некаторы час прадаўшчыца ўсё ж вырашыла
ўдакладніць сітуацыю ў калег з іншых гандлёвых кропак, а тыя параілі ёй
паглядзець на дату выпуску дзіўных грошай. Паглядзела — і абмерла: банкнота
аказалася “дадэнамінацыйнай” — узору 1998 года, і даўно ўжо не
з’яўлялася плацежным сродкам!

Міліцыя хутка знайшла таго, хто разлічыўся
несапраўднымі грашыма, але затрыманы па падазрэнні атрымання маёмасці шляхам падману
альбо злоўжываннем даверу вельмі здзівіўся прад’яўленай да яго прэтэнзіі.
Маўляў, я чалавек маламаёмны, буйныя купюры бачу так рэдка, што якая з іх
ліквідная, а якая не — вызначаць не ўмею…

Праверка ўсіх абставін справы пацвердзіла
слушнасць узгаданага тлумачэння, таму ніякіх мер пакарання ў адносінах да
гора-пакупніка з боку РАУС не прымалася. Тым больш, што атрыманыя ім у выглядзе
здачы сапраўдныя грошы і частка незаконна набытых прадуктаў вярнуліся ў ААТ
“Гандаль”.

Дзмітрый РАЗГОНАЎ,

начальнік следчага аддзела папярэдняга
расследавання Асіповіцкага РАУС.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 16 августа для всех знаков зодиака

16 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил механизм совместной работы государственных и частных фармпредприятий

15 августа 2025
Читать новость
Власть

“Здесь мы можем преуспеть”. Лукашенко ориентирует на активное развитие в стране биофармацевтики

15 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель Бобруйского межрайонного комитета госконтроля проведет прямую линию и прием граждан в Осиповичском районе

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

Обеспечим безопасность на кухне!

15 августа 2025
Читать новость
Профилактика

С 15 по 17 августа на территории Осиповичского района проводится профилактическое мероприятие под девизом «Соблюдаем ПДД на двух колёсах!»

15 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем