В Осиповичском райисполкоме: Задачи поставлены. Дело за решением

В Осиповичском райисполкоме: Задачи поставлены. Дело за решением

На парадак дня чарговага пасяджэння райвыканкама, якое прайшло 16 сакавіка пад началам старшыні Паўла Налівайкі з удзелам гендырэктара ААТ “Магілёўхлебапрадукт” — кіруючая кампанія холдынга ААТ “Магілёўхлебапрадукт” Сяргея Любянкова, было вынесена амаль паўсотні разнастайных пытанняў. З іх тры — асноўных.

Аб ходзе падрыхтоўкі сельгасарганізацый да правядзення палявых работ, стварэння трывалай кармавой базы і ўборкі ўраджаю-2018 праінфармаваў намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктар Зуеў. Раёну сёлета неабходна забяспечыць вытворчасць зерня не меней 33 тысяч тон, бульбы — 1600, масланасення рапсу — 4000, гародніны — 880, пладоў і ягад — 635 тонн, для чаго плануецца размясціць зерневыя і зернебабовыя культуры на плошчы 11452 гектары,  рапсу — на 1820, бульбы — на 80 і гародніны — на 40. Для атрымання запланаваных аб’ёмаў прадукцыі жывёлагадоўлі трэба нарыхтаваць 96742 тоны кармавых адзінак усіх відаў кармоў (разам з летнімі зялёнымі), на адну ўмоўную галаву жывёлы — не менш 59 цэнтнераў к.а., травяных кармоў для стойлавага ўтрымання жывёлы — у аб’ёме 52216 т к.а., на ўмоўную галаву — не меней 32,3 ц к.а. Зыходзячы з пастаўленых задач дэталёва і прааналізавалі ўсё неабходнае для паспяховага выканання: патрэбнасць у мінеральных і арганічных угнаеннях, правядзенне вапнавання кіслай глебы, набыццё пестыцыдаў і паліва, гатункаабнаўленне і г.д.

На выніках работы раёна па энергазберажэнні і задачах на 2018 год спынілася начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталля Гапоненка. Мэтавы паказчык выкананы паспяхова: мінус 3,6% пры заданні на 2017 год мінус 3,3%. Рэалізацыя 103 энергазберагаючых мерапрыемстваў дазволіла дасягнуць сумарнага гадавога эканамічнага эфекту 2403,1 тоны ўмоўнага паліва, вырасла ўжыванне мясцовых відаў энергарэсурсаў (105,9% да 2016 года) і г.д. Аднак, разам са станоўчымі момантамі, ёсць і праблемныя: не забяспечана поўная і своечасовая аплата спажываемай электраэнергіі сельгаспрадпрыемствамі (за выключэннем філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”), выкананне ўстаноўленага паказчыка па энергазберажэнні ААТ “Гандаль”, “Жорнаўка-АГРА”, “Лапічы”, філіялам “Белшына-агра” ААТ “Белшына”. Натуральна, шляхі выпраўлення сітуацыі знайшлі адлюстраванне ў прынятым рашэнні.

Начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Iгар Каркоўскі расказаў аб прымаемых мерах і ролі грамадскіх арганізацый па спыненні і папярэджанні наркаманіі, у тым ліку ў маладзёжным асяроддзі. Галоўнае — удалося паменшыць рост злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў: летась выяўлена 36 фактаў па лініі наркакантролю (41 у 2016 годзе); выпадкаў у сферы незаконнага абароту наркасродкаў і псіхатропных рэчываў з боку непаўналетніх не зафіксавана. Захавалася тэндэнцыя памяншэння долі злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, і ў студзені-лютым: 9 – 8. Натуральна, заспакойвацца ніхто не збіраецца, задзейнічаныя аддзелы-службы і грамадскія фарміраванні павінны працаваць ва ўзгаданым напрамку толькі актыўней.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость