Спорт: весткі з чорна-белых палёў №60

ШАШКI. Чэмпіянат раёна, у якім на працягу месяца
ў “Дэбюце” высвятлялі адносіны каля двух дзясяткаў чалавек, урэшце назваў імёны
мацнейшых. Званне першага шашыста Асіповіччыны заваяваў Юрый Пузік, а наступныя
прыступкі дасталіся братам Рыньякам: у Анатоля — срэбра, у Аляксея — бронза.
Адзначаны таксама шашысты-землякі, якія паказалі лепшыя вынікі: сярод ветэранаў
— Фёдар Якаўлевіч Петрушэня, сярод школьнікаў — Iлья Сідоранка.

ШАХМАТЫ. У бліц-турніры, які прайшоў у клубе ў
Дзень Рэспублікі, за перамогу спрачаліся 19 аматараў гэтай старадаўняй гульні.
На фінішы віншаванні прымала мацнейшая тройка: былы асіпаўчанін Антон Шэрамет,
які зараз жыве ў сталіцы, узняўся на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару, на
другім месцы размясціўся Андрэй Літвінаў, на трэцім — Iлья Сідоранка. А
ветэранскі прыз быў уручаны Аляксею Віктаравічу Ткачову.

* * *

Цяпер ужо вучань 5 класа САШ-4 Iлья Сідоранка
прыняў удзел у двух традыцыйных прадстаўнічых турнірах, якія прайшлі ў Магілёве
і Мінску. I ён іх абодва можа занесці ў свой актыў.

У абласным цэнтры больш за 80 удзельнікаў
змагаліся за прызы, устаноўленыя магілёўскім міжнародным гросмайстрам Аляксеем
Фёдаравым. У сваёй узроставай групе Iлья набраў 6 ачкоў з 9 магчымых і
фінішаваў пятым, пацвердзіўшы тым самым першы спартыўны разрад.

У сталіцы адкрыты рэспубліканскі турнір памяці
Гаўрылы Верасава — у савецкі час з вядомым шахматным тэарэтыкам у званні
міжнароднага майстра, дарэчы, сябраваў асіповіцкі аматар камбінацый на
чорна-белых клетках Мікалай Жарняк — з прыездам замежных спарт-сменаў змяніў
статус на міжнародны. Сёлета ён са-браў 75 удзельнікаў, наш Iлья ў 9 турах
набраў 4 ачкі і ў агульным заліку фінішаваў на 55 радку. А вось сярод ігракоў
да 10 гадоў Сідоранка падзяліў 2-4 месцы, і толькі горшыя дадатковыя паказчыкі
пакінулі яго без прызавога медаля.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 16 сентября для всех знаков зодиака

16 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко про физкультуру и спорт: это образ жизни, который я пропагандирую и которому следую сам 

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко про Национальный исторический музей: там не будет ура-патриотического перехлеста

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Что случилось на границе? Поляки чудят?” Лукашенко принял с докладом председателя ГТК

15 сентября 2025
Читать новость
Общество

16 сентября пройдет прямая линия по вопросу газоснабжения Осиповичского района

15 сентября 2025
Читать новость
Общество

Погружаемся в настоящую осень! Прогноз погоды на неделю с 15 по 21 сентября

15 сентября 2025
Читать новость