Чалавек працай славіцца №59

Да сваёй цалкам заслужанай узнагароды —
нагруднага знака “Ганаровы дарожнік Беларусі” І ступені — начальнік
дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 73 РУП “Магілёўаўтадар” Мікалай
Уладзіміравіч ІВАШКА ішоў 33 гады. У яго працоўнай кніжцы аб прыёме на работу
ўсяго адзін запіс — ДЭУ-720, так звалася ўпраўленне ў 1978 годзе. У 1994 годзе
ён завочна скончыў Беларускі політэхніч-ны інстытут, а праз 4 гады ўжо
ўзначаліў узгаданы калектыў…

Нарадзіўся гэты чалавек у вёсцы Агула
Асіповіцкага раёна. Адвучыўся ў дарожна-будаўнічым тэхнікуме ў Гомелі. Пасля
армейскай службы і звальнення ў запас стаў працаваць майстрам — поруч з бацькам
і працягваючы справу Ганаровага дарожніка. Які, дарэчы, усё сваё свядомае жыццё
аддаў ДЭУ-720, дзе рабіў вадзіцелем.

Раней Уладзімір Іосіфавіч быў надта задаволены,
што сын пайшоў па яго шляху, а цяпер ужо і Мікалай Уладзіміравіч ганарыцца
сваім сынам Аляксандрам, які пасля вучобы ў полі-тэхнічнай акадэміі працуе
механікам. Ды і жонка кіраўніка Ганна Мікалаеўна таксама побач — робіць
дыспетчарам. Вось такі сімпатычны “сямейны падрад” тут атрымоўваецца…

Ёсць меркаванне, што калі чалавек доўгі час
ад-працаваў на адным месцы, дасягнуў пэўных вышынь у прафесійным станаўленні,
не адзін год кіруе калектывам, то ў яго знікае “смак” да работы, не хапае
адрэналіну ў крыві. Але кіраўнік ДЭУ-73 з гэтым не згодны:

— Падабаецца і работа, і сам калектыў. Ён у нас
дружны, згуртаваны, кожны з 90 чалавек хварэе за агульныя справы, і я ўпэўнены,
што ніхто не падвядзе. Трэба — робім і ноччу, і ў выхадныя. Таму і лічу, што
немалую долю ў маю ўзнагароду ўнёс літаральна кожны.

На якім “свеце” прадпрыемства на фоне іншых
калектываў Асіповіччыны і РУП “Магілёўаўтадар”? За работу дарожнікаў Мікалаю
Уладзіміравічу яўна не сорамна:

— Мы абслугоўваем 275,5 кіламетра дарог з
асфальтавым пакрыццём на тэрыторыі нашага і Глускага раёнаў — рамантуем і
ўтрымліваем іх у належным стане. За першае паўгоддзе выканалі работ больш чым
на 5 мільярдаў рублёў — гэта 100,2%, з іх уласнымі сіламі — на 4,9 мільярда.
Прадукцыйнасць працы склала 58,6 мільёна рублёў, прыбытак — 176, аб’ём платных
паслуг — 3,8 мільёна, рэнтабельнасць — 5,4%.

З 2006 па 2010 год уключна за паспяховае выкананне
прагнозных паказчыкаў ДЭУ-73 узнагароджвалася Дыпломам І ступені райвыканкама,
а ў працоўным спаборніцтве з калегамі-“аўтадараўцамі” ў 2008-2009 гадах
станавіліся першымі, а летась — другімі. За выкананне прагнозных паказчыкаў у
мінулай пяцігодцы наш калектыў узнагаро-джаны Ганаровай граматай Дэпартамента
“Белаўтадар”.

Што Мікалай Уладзіміравіч больш за ўсё цэніць у
людзях?

— Прыстойнасць, чэснасць, працавітасць. Не люблю
недысцыплінаванасці і неабавязковасці. Не даспадобы вядомы выраз, што рыба
шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе лепей: з “летунамі”, у працоўнай кніжцы якіх
ужо пячатку няма дзе паставіць, нам яўна не па дарозе. Як і з аматарамі чаркі,
п’яніцамі: сам вяду здаровы лад жыцця — прыхільнік падобнага і ў калектыве.

Ён з задавальненнем называе тых працаўнікоў, на
якіх па праву можна і трэба раўняцца, з каго браць прыклад. Начальнік планавага
аддзела Алена Багдановіч, слесар па рамонту аўтамабіляў Андрэй Скрагін,
вадзіцель пагрузчыка Дзмітрый Павукоў, галоўны механік Валянцін Патапаў,
вадзіцелі Васіль Кашыцкі і Уладзімір Скітовіч, дарожны рабочы Аляксандр
Куліш…

Толькі радуе, што прыстойных людзей багата, што
калектыў працуе ў адзінай запрэжцы, што ў наяўнасці ўзаемаразуменне, падтрымка
адзін аднаго і аптымізм. Значыць, асі-повіцкіх дарожнікаў чакаюць новыя
працоўныя поспехі!

Георгій АЛЕЙНІКАЎ.

 

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость