Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У адборачным абласным спаборніцтве па спартыўным скалалазанні на штучным рэльефе ў сярэдняй узроставай групе навучэнец аб’яднання па інтарэсах “Мерыдыян” АРЦТДіМ Iлля Шалягін (педагог А.Карчэўскі) атрымаў перамогу, а затым прыняў удзел у рэспубліканскіх стартах.

У рамках краязнаўча-пазнавальнага праекта “Ён наш зямляк. Ён наш гонар” Асіповіцкай бібліятэчнай сеткай праводзяцца мерапрыемствы, што расказваюць пра людзей, якія праславілі наш край. Наведвальнікі бібліятэк ужо пазнаёміліся з творчасцю народнага мастака Уладзіміра Стэльмашонка, паэтамі Анатолем Тамашэўскім і Тамарай Кавальчук, дзейнасцю вучонага Уладзіміра Сцепанчука. А нядаўна для членаў клуба “Добрыя сустрэчы” правялі літаратурную гасціную “Савецкі граф А.Талстой”.

У Дараганаўскім комплексным краязнаўчым музеі адбылася рэканструкцыя экспазіцыйных залаў, якія папоўніліся новымі экспанатамі. У ліку іх — калекцыя мясцовых ручнікоў, прадметы мэблі пана Дарагана, бандарныя вырабы, работы народных умельцаў.

Асіповіцкі камбінат грамадскага харчавання падрыхтаваў да Дня жанчын разнастайную прадукцыю са святочнай атрыбутыкай: торты і пірожныя мядовыя, пірагі адкрытыя з 5-цю напаўняльнікамі, пячэнне. Вырабы можна набыць у павільёнах № 1 і “Булачная”, заказаць непасрэдна на прадпрыемстве.

Ліпенскім сельсаветам з пачатку года выдадзена 84 даведкі аб месцы жыхарства і складзе сям’і, 4 — аб знаходжанні на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, 15 — што ў дадзеным населеным пункце грамадзянін займае жылое памяшканне. Зроблена 2 актавыя запісы аб нараджэнні дзіцяці, 5 — аб смерці, 1 — аб устанаўленні бацькоўства. 6 чалавек звярнуліся для рэгістрацыі па месцы жыхарства, 1 — па месцы знаходжання, 12 жыхароў — для абмену ці выдачы пашпарта.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем