Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

З 19 па 25 лютага выяўлены 3 трупы, у тым ліку 36-гадовага самазабойцы. Паступілі паведамленні аб 2 крадзяжах маёмасці і прадуктаў харчавання з прыватных дамоў у пас. Ялізава і в. Пасекі. У сварках, якія здарыліся пры сумесным распіцці алкаголю, пацярпелі 2 жанчыны: адну муж, які знаходзіцца на ўліку ў нарколага, біў па твары і зламаў зуб, другую сужыцель ударыў па галаве табурэтам. У бальніцу ў ноч на 24 лютага ад рэстарана “Пралеска” дастаўлены збіты знаёмым мужчына, на наступны дзень — з вул. Патоцкага яшчэ адзін асіпаўчанін с рэзанай ранай.

РАСК

Раней несудзімы 50-гадовы жыхар райцэнтра захоўваў 1,8 г марыхуаны.

ДАI

Папярэджана 91 парушэнне правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель і 52 пешаходы і веласіпедысты, што знаходзіліся ў цёмны час сутак на неасветленых вуліцах без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 4 ДТЗ.

Увага! Па 28 чысло ў раёне праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Пешаход». Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да ўсіх пешых удзельнікаў дарожнага руху з пераканаўчай просьбай строга выконваць ПДР, пераходзіць праезную частку толькі ва ўстаноўленых месцах, а пры іх адсутнасці — рухацца па абочынах, насустрач транспарту, і па магчымасці выбіраць для пераходу асветленыя месцы.

Дэпартамент аховы

Узбуджана крымінальная справа, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты самагоншчык, 5 парушальнікаў ПДР, 9 нецвярозых асоб, па 3 і 4, што ўчынілі дробныя крадзяжы і хуліганства.

РАНС

24 лютага ў кватэры дома па вул. 60 гадоў Кастрычніка адбылося ўзгаранне ложка. Пры пажары загінуў 74-гадовы пенсіянер.

IАЖіРС

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні непрацуючага жыхара райцэнтра, які 16 лютага на вадасховішчы паблізу в. Азярышча з выкарыстаннем незаконнай прылады лову здабыў 39 асобін рыбы, чым прычыніў шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры 2646 руб. Складзены адміністрацыйны пратакол за захоўванне незаконных рыбалоўных сетак і 11 — па фактах парушэння правілаў палявання.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем