75 крокаў да будучыні №57

Ёсць прафесіі і ўстановы, дзейнасць якіх ацаніць
цалкам “цяпер і тут” нерэальна, паколькі яны маюць сваім складальнікам не
толькі сённяшнія канкрэтныя вынікі, але і стварэнне далейшых перспектыў. Да
гэтай групы адносіцца і лясгас. Аб тым, як гаспадарылі, дакладна можна будзе зразумець
толькі праз дзясяткі гадоў, і зробяць гэта нашы нашчадкі. Усведамленне апошняга
аргумента надае лесаводчай справе асаблівую важнасць, не дае права на памылкі.

Галоўнымі мэтамі дзейнасці ДДЛГУ “Асіповіцкі
доследны лясгас” вызначаны захаванне і стварэнне на тэрыторыі ляснога фонду
высокапрадукцыйных, якасных — біялагічна ўстойлівых, аптымальнага відавога і
ўзроставага саставу — лясоў і лясной фаўны, якія адказваюць сучасным
экалагічным, сацыяльным і эканамічным патрабаванням асобы, грамадства і
дзяржавы. Плюс — шматмэтавае, навукова абгрунтаванае, неперарыўнае вядзенне
лясной гаспадаркі, якое забяспечвае рацыянальнае выкарыстанне, ахову, абарону і
ўзнаўленне лясоў, павышэнне іх экалагічнага і рэсурснага патэнцыялу.

Канечне, напачатку сваёй дзейнасці 75 гадоў таму
лясгас меў больш простыя мэты — ажыццяўленне лесаўпарадкавання. Ён быў
арганізаваны на базе Асіповіцкага леспрамгаса згодна з Пастановай СНК ССР ад 2
ліпеня 1936 года. Першае лесаўпарадкаванне праводзілася ўласнымі сіламі ў
1939-1940, другое — у 1948-1949 гадах.

Якія яшчэ важныя вехі былі ў жыцці мясцовай
лясной гаспадаркі? У 1968 го-дзе на тэрыторыі 6 лясніцтваў арганізавалася
лесапаляўнічая гаспадарка. У 1976 годзе ўведзены ў эксплуатацыю цэх
лесапілавання ў в. Ліпень. Базісны лясны гадавальнік быў створаны ў 1983 годзе.
Зараз у склад ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” уваходзяць 13 лясніцтваў, цэх
дрэваапрацоўкі, гадавальнік, рамонтна-механічныя майстэрні. Агульная плошча
ўстановы — 105.884
гектары, у тым ліку пакрытая лесам — 94.972 га.

Адна з выконваемых лясгасам функцый і на
цяперашнім этапе — аднаўленне лясоў і лесаразвя-дзенне. Уласны гадавальнік
цалкам забяспечвае патрэбу ў пасадачным матэрыяле для лесааднаўленчых работ.
Штогод тут вырошчваецца 6-8 мільёнаў штук сеянцаў дрэў і кустоў. У асноўным
гэта сеянцы і саджанцы лесаўтваральных парод, а таксама іншых, якія
выкарыстоўваюцца ў азеляненні. У гадавальніку праводзяцца работы па
даследаванні ўплыву стымулятараў росту на ўсходжасць, энергію прарастання
насення і развіцця сеянцаў, укараненне чаранкоў, атрыманні аргана-мінеральнага
ўдабрэння з адыходаў лесапілавання. Арганізацыі неаднаразова прысвойвалася
званне “Гадавальнік высокай культуры”.

Важнае месца ў рабоце лясгаса займае ахова лесу
ад пажараў. Для своечасовага выяўлення і тушэння ўзгаранняў створана грунтоўная
матэрыяльна-тэхнічная база. Пры цэнтральнай канторы арганізавана базавая
пажарна-хімічная станцыя, ёсць аналагічныя ўтварэнні і пры лясніцтвах. Агульная
зона абслугоў-вання складае 104 тысячы га. Для аператыўнай дастаўкі людзей і
сродкаў пажаратушэння да ачагоў пажараў ёсць два дзясяткі аўтамабіляў павышанай
праходнасці.

Спецыялістамі лясгаса сістэматычна праводзяцца
сумесныя рэйды па прадухіленні правапарушэнняў заканадаўства з органамі
Мінпрыроды, МУС, Асіпо-віцкай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету.

Шмат увагі тут надаецца і добраўпарадкаванню.
Устаноўлена 40 месцаў для адпачынку, абсталявана 5 зон па трасе Мінск-Гомель,
дзе можна зрабіць доўгачасовы прыпынак. Ажыццяўляецца ачыстка лясоў ад
засмечанасці ўздоўж аўтадарог на плошчы больш за 150 гектараў. Ну а афармленню
тэрыторыі каля галаўнога офіса лясгаса можа пазайздросціць любая арганізацыя.

Шырока разгорнута прадпрыемствам прамысловая
дзейнасць. Яна развіваецца па двух напрамках: лесанарыхтоўка і дрэваапрацоўка.
Доля першай у агульным аб’ёме вытворчасці складае 60%. У дрэваапрацоўцы
найбольшую ўдзельную вагу маюць экспартныя піламатэрыялы. За 2010 год нашым
лясгасам адгружана прадукцыі за межы краіны на суму 2.838 тысяч долараў ЗША. У
параўнанні, напрыклад, з 2001 годам гэта больш у 10 разоў! Ажыццяўляюцца пастаўкі
ў Швецыю, Літву, Бельгію, Латвію, Расію, Польшчу, Францыю, Германію, Фінляндыю.
Па выніках мінулага года лясгас прызнаны Беларускай гандлёва-прамысловай
палатай лідарам сярод прад-прыемстваў, якія займаюцца нарыхтоўкай і
перапрацоўкай драўніны, ён атрымаў званне “Лепшы экспарцёр-2010”. Асноўныя спажыўцы на
ўнутраным рынку — ААТ “Пінскдрэў”, “Фандок”, “Баранавічыдрэў”, “Мінскдрэў”,
Светлагорскі ЦКК.

У прынцыпе, дасягнутыя поспехі не здзіўляюць. За
перыяд з 2005 па 2010 год лясгас правёў мадэрнізацыю дрэваапрацоўчай
вытворчасці: пабудаваны кацельна-сушыльны комплекс, узве-дзены цэх і
ўстаноўлена італьянская лінія лесапілавання, набыта і ўведзена ў эксплуатацыю
лінія сарціроўкі драўніны расійскай вытворчасці, пабудаваны крытыя збудаванні
для захавання пілапрадукцыі, набыты тайландскі 4-баковы стругальны станок. За
апошнія 10 гадоў лясгас пабудаваў 7 новых кантор лясніцтваў і 5 капітальна
адрамантаваў. Сёлета бу-дзе ўзведзена новая кантора Вязскага лясніцтва.

За любымі лічбамі заўсёды стаяць людзі. Шмат
слаўных лесаводаў працавала за гады існавання лясгаса. Многім паказваў прыклад
адносін да працы заслужаны лесавод БССР Іван Сцяпанавіч Бурак, прайшоў шлях ад
лесніка да ляснічага Акцябрскага лясніцтва Іван Іванавіч Дрэнь, у ліку
пераможцаў заўсёды знаходзіліся Аляксандр Юр’евіч Скрыпінскі, начальнік
гадавальніка Рэгіна Іванаўна Бондар. Быў узнагароджаны ордэнам “За працоўную
доблесць” Іван Васільевіч Цітавец, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і
“Знакам Пашаны” — Аляксандр Пятровіч Сушко. Даўно і добрасумленна працуюць у
лясгасе начальнік цэха Уладзімір Васільевіч Чалаў, ляснічыя Іван Міхайлавіч
Аляшкевіч, Аляксандр Мікалаевіч Гулік, Алег Мікалаевіч Караленя, Аляксандр
Мікалаевіч Мельнік, Алег Дзмітрыевіч Малахоўскі, Вадзім Сцяпанавіч Бурнас,
Руслан Алегавіч Казачок, Аляксандр Міхайлавіч Сідзенка. У ліку маладых
перспектыўных кадраў Андрэй Сарока, Валерый Скрыпінскі.

Як расказаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай
рабоце Аркадзій Аркадзьевіч Новікаў, на прадпрыемстве вядзецца актыўная работа
з ветэранамі. Кожны раз напярэдадні Дня работнікаў лесу, Дня пажылога чалавека,
іншых святаў ладзяцца сустрэчы. Знаёмячыся з сучасным вядзеннем лясной
гаспадаркі, ветэраны выказваюць шчырае захапленне. Прыемна ім бачыць, што
прадпрыемства набірае моц, ідзе ў нагу з часам. Працуе лясгас і з моладдзю —
арганізаваны і плённа дзейнічаюць 7 школьных лясніцтваў. Надаецца вялікая ўвага
здароваму ладу жыцця. Лясгас за 2010 год заняў першае месца ў раённай
круглагадовай спартакія-дзе сярод прадпрыемстваў рэгіёна. Актыўна дзейнічаюць
“пярвічкі” БРСМ, Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах,
Чырвонага Крыжа.

Безумоўна, у многім поспех работы прадпрыемства
залежыць ад кіраўніка. Можна доўга пералічваць станоўчыя якасці добра вядомага
жыхарам Асіповіччыны Мікалая Іванавіча Раўбеля, але ўжо толькі той факт, што ён
— адзін з уладальнікаў ганаровага тытула “Чалавек года”, шматбакова яго
характарызуе.

— Сваёй дзейнасцю стараемся данесці да людзей,
што лес — наш галоўны шматфункцыянальны ўзнаўляльны рэсурс, неабходны для
развіцця прамысловай вытворчасці і паўнацэннага адпачынку людзей, забеспячэння
экалагічнай бяспекі і выхавання падрастаючых пакаленняў. Ён — наша асноўнае
багацце, будучыня. Здаецца, у нас нядрэнна атрымліваецца, — мяркуе Мікалай
Іванавіч.

А яшчэ, нягледзячы на некаторыя цяжкасці ў
сувязі з агульным складаным эканамічным становішчам краіны, дырэктар лясгаса
ўпэўнены, што яго прад-прыемства мае ўсе падставы смела глядзець у заўтрашні
дзень.

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 30 июня для всех знаков зодиака

30 июня 2025
Читать новость
Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем