У гонар знакавай даты

Выстава, прысвечаная 100-годдзю Узброеных Сіл Беларусі і Дню абаронцаў Айчыны працуе ў раённым гісторыкакраязнаўчым музеі з 17 лютага.

У афармленні экспазіцыі прынялі ўдзел вядомыя асіповіцкія ўніфармісты, удзельнікі клуба ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Штык” Андрэй Торбін і Аляксандр Аляксеенка, якія папоўнілі музейныя запасы знаходкамі з уласных калекцый. У выніку атрымалася ёмкая падборка прадметаў амуніцыі, узбраення, адзення і іншага рыштунку, якім карысталіся воіны Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Сярод найбольш незвычайных і цікавых прадметаў — узор першай бронекамізэлькі, якой карысталіся штурмавыя інжынерна-сапёрныя брыгады рэзерву Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага (самыя элітарныя часці РККА ваеннага часу); частка корпуса танка Т-34; супрацьгазавая маска для каня; кацялкі і іншыя асабістыя рэчы з паметкамі, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць асобу загінуўшага байца; набор дакументаў і падзяк за баявыя поспехі чырвонаармейца Далгіх, па якіх можна дэталёва прасачыць вайсковую біяграфію земляка.

* * *

Заўтра ўдзельнікі клубаШтык” Аляксандр Аляксеенка і Сяргей Батура прымуць удзел у святочных мерапрыемствах, якія пройдуць у гісторыкакультурным комплексе “Лінія Сталіна”.

Да 100-годдзя Узброеных Сіл нашай краіны тут прыўрочана правядзенне шэрагу ваенна-гістарычных рэканструкцый з прымяненнем адрэстаўрыраванай тэхнікі 30-40-х гадоў, дэманстрацыя сучаснай баявой тэхнікі. Па словах арганізатараў, відовішча чакаецца вельмі яркае, таму ўсім, хто цікавіцца ваеннай гісторыяй, ёсць сэнс стаць яго гледачом.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем