Каб памятаць №57

Традыцыйна ў дзень вызвалення горада і раёна ад
нямецка-фашысцкіх акупантаў у вёсцы Брыцалавічы ля манумента, устаноўленага ў
гонар 667 загінуўшых мірных жыхароў, збіраюцца людзі, каб ускласці кветкі і
ўшанаваць іх памяць хвілінай маўчання. Не стаў вы-ключэннем і гэты год. Ля
помніка — школьнікі, прадстаўнікі раённай улады, грамадскасці і працоўных
калектываў…

Урачысты мітынг распачала старшыня Ліпенскага
сельскага Савета дэпутатаў Надзея Цяхнюк, а аб гераічнай дзейнасці
землякоў-асіпаўчан у гады вайны ў сваёй прамове нагадаў намеснік старшыні
райвыканкама Аляксандр Шаўлюга. Ён выказаў словы падзякі абаронцам Айчыны і
звярнуўся да маладога пакалення, каб яно ніколі не забывала, якой цаной
дасталася іх дзедам і прадзедам перамога ў той страшнай вайне, каб юнакі і
дзяўчаты рабілі ўсё магчымае для падтрымкі ветэранаў, якіх, на жаль, з кожным
днём становіцца ўсё менш.

Хвалюючым было выступленне старшыні раённага
Савета ветэранаў Міхаіла Слесарэнкі, які запэўніў у тым, што мірнае наба над
нашай краінай ніколі больш не зацягнецца свінцовымі варожымі хмарамі.
Настаўніца Ліпенскай СШ Святлана Іванова адзначыла, што памяць аб тых жудасных
днях назаўсёды захаваецца ў сэрцах людзей, а подзвіг герояў-вызваленцаў натхняў
і будзе натхняць усіх на новыя здзяйсненні ў гонар роднай краіны.

Да абеліска, на якім ужо дзясяткі гадоў
гняз-дзяцца буслы, кладуцца вянкі — як сімвал памяці і падзякі загінуўшым…

 

Последние новости

Профилактика

Отдых на воде. Как не случиться беде?

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Газета выступила — что сделано? Территорию на Проектируемой, 6 в Осиповичах очистили от кустарника

6 мая 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Преподаватель из Осиповичей стала лучшей в республиканском конкурсе «Авто Леди‑2026»

6 мая 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

6 мая 2026
Читать новость
Общество

7 мая в Осиповичах перекроют улицу Сумченко: схема объезда и изменения маршрутов автобусов

6 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с начальником отдела принудительного исполнения Осиповичского района

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем