Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

12 лютага ў бальніцу брыгадай хуткай дапамогі дастаўлены нецвярозы жыхар в. Замошша, каля 19 гадзін траўміраваны на чыгунцы грузавым цягніком “Асіповічы-Магілёў”. На працягу тыдня ў бальніцы апынуліся і збітыя знаёмым і сужыцелем нецвярозыя жанчыны; мужчына, якому сужыцелька нанесла рэзаную рану; падлетак, што здзейсніў спробу суіцыду. Ад асіпаўчан паступілі паведамленні аб крадзяжы магнітолы з аўтамабіля і дзіцячага веласіпеда; з дзяжурнай часці Дэпартамента аховы — аб затрыманні бабруйчаніна, які выкраў з крамы “Дабраном” 46 запальніц коштам 92 руб.

РАСК

Пракуратурай распачата крымінальная справа ў дачыненні да раней судзімага жыхара Пухавіцкага раёна, які 16 студзеня ў двары дома ў в. Майсеевічы пагражаў забойствам і нанёс удар сякерай свайму брату, мясцоваму жыхару.

Мабільны тэлефон і фотаапарат агульным коштам 600 руб. пасля сумеснага распіцця алкаголю выкраў непрацуючы асіпаўчанін.

13 лютага мінчанін, кіруючы грузавіком, на 103 км а/д “Мінск-Гомель” паблізу в. Камарына наехаў на аўтамабіль ДЭУ-73 “Магілёўаўтадар”, які стаяў на праезнай частцы. У выніку ДТЗ вадзіцель і пасажыр грузавіка, а таксама двое рабочых ДЭУ-73, што знаходзіліся на праезнай частцы, атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Увага! У мэтах устанаўлення ўсіх абставін гэтага здарэння следчыя звяртаюцца да грамадзян, якія сталі сведкамі ДТЗ, а таксама да тых, хто валодае запісамі відэарэгістратара, з просьбай з 9.00 да 18.00 звярнуцца ў райаддзел Следчага камітэта па тэлефонах  8 (02235) 6-02-66, 6-51-20.

IАЖіРС

Складзены 2 адміністрацыйныя пратаколы за незаконную парубку драўніны.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость