Выбары-2018. За працу, народныя абраннікі!

Выбары-2018. За працу, народныя абраннікі!

Галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання завершана, і хутка 18110 чалавек атрымаюць дэпутацкія мандаты. Такая інфармацыя з’явілася ўранку 19 лютага на сайце Цэнтрвыбаркама. Выбары прайшлі арганізавана, пры высокай яўцы — больш за 77% — выбаршчыкаў, адзначыла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, каменціруючы папярэднія вынікі галасавання.

Што тычыцца Магілёўшчыны, то дэпутаты абраны ва ўсіх 2556 выбарчых акругах. Па інфармацыі аблвыбаркама, у выбарчай кампаніі ўдзельнічала 82,2% выбаршчыкаў, 36,36% з якіх прагаласавала датэрмінова.

— Шэраг пытанняў можна вырашыць без звароту ў абласны ці раённы выканаўчы камітэт, — адзначыў пасля галасавання на Маладзёжным участку № 8 старшыня райвыканкама Павел Налівайка. — Таму аддаў голас менавіта канструктыўным людзям, тым, з кім надалей і будзем цесна працаваць, вызначаць палітыку і стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця Асіповіччыны. Мясцовыя Саветы — гэта неабыякавыя людзі, якія працуюць не за грошы, а па закліку сэрца, а таму і павінны браць на сябе больш адказнасці для вырашэння праблем, якія хвалююць землякоў. Саветы — своеасаблівы праваднік ініцыятыў жыхароў да выканаўчай улады па вырашэнні хвалюючага людзей, развіцці канкрэтных тэрыторый. Гэта можа тычыцца як штодзённых пытанняў па рамонце дарог, забеспячэнні пітной вадой, асвятленні ці добраўпарадкаванні населеных пунктаў, так і грамадска значных: развіцця прадпрымальніцтва на вёсцы, павышэння турыстычнай прыцягальнасці родных мясцін і г.д. Дэпутаты павінны ведаць спадзяванні землякоў і актыўна вырашаць праблемы выбаршчыкаў. Упэўнены, што ў нашы Саветы будуць абраны актыўныя, дастойныя людзі, якія зробяць усё магчымае, каб наша жыццё станавілася толькі лепшым.

Як адзначыў Барыс Ліпскі, назіральнік ад райарганізацыі Кампартыі Беларусі на Школьным участку № 6, размешчаным у СШ-4, рабочая абстаноўка 18 чысла вызначалася ўрачыстасцю, камісія і ўсе задзейнічаныя службы спрацавалі добра, выбаршчыкі засталіся задаволенымі і работай буфета, і наладжаным самадзейнымі артыстамі канцэртам. I прыемна, што падобныя выказванні журналістам “раёнкі”, якія стараліся актыўна асвятляць ход выбараў на Асіповіччыне, давялося пачуць ад многіх гараджан і вяскоўцаў.

Новы дэпутацкі корпус абласных, гарадскіх, раённых і сельскіх Саветаў ужо ў бліжэйшы час збярэцца на першыя сесіі, каб вырашыць арганізацыйныя пытанні і прыступіць да канкрэтнай работы.

Віталь КУЛАКОЎ.

Последние новости

Общество

Рыболов-любитель Сергей Яценко установил личный рекорд, выловив сома весом 31 кг на Осиповичском водохранилище.

13 октября 2025
Читать новость
Актуальнае

«Надо напрягаться». Лукашенко обозначил задачи для аграриев по уборочной кампании и севу озимых 

13 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко не исключает возможности преобразования концерна «Беллегпром» в министерство 

13 октября 2025
Читать новость
Власть

«Только вперед. Другого пути нет». Лукашенко поручил не упустить в Беларуси отрасль легкой промышленности

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Снег среди дождя, заморозки и фронты – осень вступает в силу! Прогноз на неделю с 13 по 19 октября

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Знаете ли вы, сколько времени ваш подросток проводит в гаджетах? Данные опроса в Осиповичском районе

13 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем