Дзень моладзі ў Асіповічах №55

Па стане на 1 студзеня б.г. у
рэспубліцы пражывалі 2.345 тысяч чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года. Штогод у
апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. У Асіповічах
гулянні з нагоды свята прыпалі на апошнюю суботу — адзначылі яго спачатку
спартакіядай, а потым — канцэртам і дыскатэкай.

Планавалася, што спартыўная
частка пройдзе ў гарадскім парку, аднак моцны вецер вымусіў спарт-сменаў
перабрацца ў САШ № 1. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд: дзве з завода
аўтаагрэгатаў плюс з завода жалезабетонных канструкцый, станцыі Асіповічы,
упраўлення магістральных газаправодаў і ДУКВП “Водаканал”.

У спаборніцтвах па стрытболе
мацнейшай стала каманда АЗАА, у дартсе і гіравых змаганнях — водаканалаўцы. У
выніку I агульнае месца дасталася “Водаканалу”, а другое і трэцяе — камандам
аўтаагрэгатчыкаў.

Калі за арганізацыю
спартыўнага блока адказвалі аддзел па справах моладзі, райкам БРСМ і ФСК
“Алімпія”, то за канцэртную, конкурсную і танцавальную частку —
маладзёжна-падлеткавы цэнтр “Равеснік”. Дзве з паловай гадзіны слых і зрок
публікі радавалі танцавальныя калектывы МПЦ “Равеснік” — “Крышталь” і
“Імпульс”, раённага Цэнтра культуры — “Капрыз” і “Асарці”, а таксама дзяўчаты з
“Нон-стоп” Вяззеўскага Дома культуры. У захапленне прыйшлі прысутныя і ад
нумара мясцовага брэйкдансера Міхаіла Сасонкі, які на гэты раз выйшаў на сцэну
ў грыме міма.

Ганна ФАРЫДОВІЧ.

 

Последние новости

Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем председателя Осиповичского райисполкома

5 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Капремонт моста через Свислочь: началась подготовка к масштабным работам в Осиповичском районе

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 5 сентября для всех знаков зодиака

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

На прошлой неделе состоялся выездной семинар идеологического актива Осиповичского района

4 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем