На мінулых выхадных па тэрыторыі вёскі Смык, у раёне старой помпавай станцыі і асіповіцкай гідраэлектрастанцыі, а таксама ўздоўж ніжняга цячэння ракі Свіслач — ад ГЭС да зліцця рэк Свіслачы і Сіняй — пад кіраўніцтвам начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктара Шыльцава быў праведзены сумесны рэйд прадстаўнікоў аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў і асіповіцкага доследнага лясгаса.
Удзельнікі рэйду праводзілі прафілактычныя гутаркі з адпачываючымі аб правілах паводзін у лясах і побач з вадаёмамі, яшчэ раз нагадалі, што аўтатранспарт можна ставіць толькі на адлегласці не бліжэй за 30 метраў ад вады і г.д. Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйных правапарушэннях” за стаянку ў забароненым месцы прадугледжаны альбо папярэджанне, альбо штраф у памеры да 10 базавых велічынь (арт. 15.51). Вогнішчы дазволена разводзіць толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах і толькі ў дазволены час. Інфармацыю аб тым, забаронена ці дазволена ладзіць пікнікі на прыродзе, можна атрымаць з газет і радыё, акрамя таго лясгас развешвае адпаведныя лістоўкі на шлаг-баумах. За парушэнне патра-баванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках у выпадку, калі вы нічога не знішчылі і не пашкодзілі, пагражае штраф да 25 б.в; са знішчэннем ці пашкоджаннем — ад 25 да 50 б.в., а засмечванне леса і драўнінна-хмызняковай расліннасці — да 20 б.в.
Адпачываючыя адэкватна рэагавалі на заўвагі, таму штрафаваць нікога не прыйшлося. Аднак, нягледзячы на тое, што тэрыторыя, на якой праходзіў рэйд, прыбіралася тыдзень таму, на ёй ужо з’явіліся новыя купкі смецця.
Удзельнікі рэйду звяртаюцца да асіпаўчан з просьбай паведамляць аб фактах парушэнняў Кодэкса па тэлефонах: 22-1-01; 101 (РАНС), 22-1-02, 102 (РАУС), 26-6-06, 23-8-03 (лясгас).
Расписание поезда Осиповичи-Гродзянка (тестовый период эксплуатации)
8 августа 2025
Общество
Мнением об интервью Александра Лукашенко американскому журналу Time делится первый секретарь РК БРСМ Юлиана Варавко
8 августа 2025
Общество
Председатель Осиповичского районного совета ветеранов Михаил Слесаренко поделился своими впечатлениями по итогу интервью Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко американскому журналу Time
8 августа 2025
Общество
Мнением об интервью Александра Лукашенко американскому журналу Time делится председатель районного отделения либерально-демократической партии Беларуси Александр Анюховский
8 августа 2025
Общество
Управление по труду, занятости и социальной защите Осиповичского райисполкома приглашает на работу старшего инспектора