Почему важно участвовать в выборах? Мнения осиповчан

Почему важно участвовать в выборах? Мнения осиповчан

Ёсць меркаванне

Лідзія Жырнікава,

галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК:

— Лічу, што выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў — важная падзея для краіны, Магілёўшчыны, раёна і, у прыватнасці, для аграгарадка Вяззе, дзе жыву. Кожнаму выбаршчыку неабходна прыняць у іх удзел — калі не атрымліваецца непасрэдна ў вызначаны дзень, то падчас датэрміновага галасавання, якое ўжо распачалося. Новы дэпутацкі састаў павінен даць новы імпульс у развіцці населеных пунктаў. Спадзяюся, што ў Вяззі вырашацца пытанні з грамадскай лазняй і са стаматалагічным кабінетам, які раней дзейнічаў, і ўсім было зручна. На выбары пайду абавязкова!

Юрый Ляўчонак,

аператар кацельні УКП ЖКГ, аграгарадок Каменічы:

— Паўдзельнічаць у выбарах — наш грамадзянскі абавязак. Калі Канстытуцыя дае такое права, чаму б ім не скарыстацца? На выбары хаджу заўсёды, аддам свой голас за дастойнага кандыдата і 18 лютага. Калі мы не будзем актыўнымі, то якім чынам зможам выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю?

Антаніна Нілава,

метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета:

— Пытанне, ісці ці не ісці на выбары, перада мною не стаяла ніколі: адназначна — ісці. Тыя землякі, насупраць прозвішчаў якіх паставім птушачкі, заўтра будуць прымаць рашэнні, ад якіх залежыць лёс нашага раёна. Мой выбарчы ўчастак знаходзіцца ў інтэрнаце АЗАА, дзе ўмеюць стварыць святочную атмасферу, прымеркаваную да падзеі. А вызначыцца з кандыдатурамі дапамагаюць звесткі, размешчаныя ў “раёнцы”, дастаўленыя ў паштовыя скрынкі лістоўкі, інфармацыйныя дошкі непасрэдна на ўчастку. Застаецца толькі прагаласаваць.

Вольга Ермакова,

пенсіянерка, аграгарадок Ясень:

— З выбарчай справай добра знаёма: раней, калі яшчэ працавала, не адзін раз сама была ў складзе ўчастковай камісіі. Выбары праводзяцца ў першую чаргу для таго, каб вызначыць новыя мэты, зрабіць жыццё лепшым і, безумоўна, каб вырашаліся пэўныя праблемы. Нягледзячы на тое што ў нашым населеным пункце, па маім меркаванні, добраўпарадкаванне на ўзроўні, дэпутатам яшчэ ёсць над чым працаваць. Хацелася б, каб не здаралася перабояў з электрычнасцю, у водаправодзе быў належны напор, а вуліца Школьная займела лепшы стан. Веру, што ў землякоў усё атрымаецца!

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем