Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 5 па 11 лютага ў бальніцу дастаўлены 2 жанчыны, збітыя сужыцелямі, і непаўналетні хлопец, які з мэтай суіцыду нанёс сабе нажавыя раненні. Выяўлена цела 24-гадовага самагубцы. Устаноўлена месцазнаходжанне мужчыны, які хаваўся ад накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

РАСК

Раней не судзімы 31-гадовы асіпаўчанін захоўваў пры сабе 1,8 г марыхуаны.

23-гадовы жыхар в. Ягаднае выкраў у краме “Дабраном” бутэльку піва коштам 2,49 руб.

3 крымінальныя справы ўзбуджана па злачынствах у сферы высокіх тэхналогій: у дачыненні да жыхара Слуцка, які з выкарыстаннем мабільнай праграмы выкраў у дзвюх мясцовых пенсіянерак 68 і 100 руб.; да невядомага, што ў верасні атрымаў несанкцыянаваны доступ да старонкі ў сацсетцы асіпаўчанкі і перавёў 99 руб. з яе мабільнага электроннага кашалька; да неўстаноўленай асобы, якая падманным шляхам здзейсніла электронны перавод грошай за мяжу і завалодала 3300 доларамі ЗША, што належалі жыхарцы райцэнтра.

ДАI

Папярэджана 109 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці п’яны вадзіцель, 51 пешаход і веласіпедыст. Адбылося 10 ДТЗ.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты самагоншчык, 6 чалавек, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 — учынілі дробныя крадзяжы, 6 — іншыя правапарушэнні.

РАНС

8 лютага ад пажару пацярпеў жылы дом па вул. Энгельса; 10-га — полымем знішчана 200 м2 даху ў вытворчым памяшканні прыватнага прадпрыемства.

IАЖіРС

Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання, па 1 — за незаконнае паляванне і крадзеж драўніны.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем