Шчырая прыхільніца "раёнкі" №53

Свае сімпатыі да “Асіповіцкага краю”
Галіна Васільеўна Кірдун выказвае пры кожным зручным выпадку, у размове са
знаёмымі і нават незнаёмымі людзьмі яна заўсёды гатова разважаць аб рубрыках,
цікавых публікацыях, журналісцкіх удачах. І з асаблівай заўзятасцю ставіцца да
паліграфічнага афармлення газеты, што цалкам зразумела: яна — ветэран
друкарскай справы, аддала ёй амаль чатыры дзесяцігоддзі жыцця. А пачынала з
самых што ні ёсць азоў…

Пасля заканчэння Дараганаўскай сярэдняй школы,
нядрэнны атэстат і добрая спартыўная форма адкрывалі Галіне Пухоўскай дарогу ў
вышэйшую навучальную ўстанову, аднак хатнія абставіны прымусілі дзяўчыну хутчэй
набываць працоўную спецыяльнасць. Менавіта таму і здала дакументы ў Бабруйскае
мас-тацкае вучылішча па спецыяльнасці апрацоўшчыца мэблі. Там выйшла замуж за
добрага хлопца Васіля Кірдуна: сябравалі з дзя-цінства, жылі побач. Ён быў
крыху старэйшым і не ўступіў дзяўчыну сваім сапернікам, хаця кавалераў у Галіны
хапала.

Пасля заканчэння вучылішча яна ўладкавалася
працаваць на мэблевую фабрыку імя Халтурына. Сямейнае жыццё пачынала маладая
сям’я ў Бабруйску, але калі праз год нара-дзіўся сынок-першынец, то маладая маці
паехала да бацькоў у Краі. Вядома, побач з мамай было лепш і смялей расціць
сыночка…

Праз год вырашылі з мужам уладкоўвацца ў
Асіповічах — бліжэй да бацькоў. Прапанавалі Га-ліне работу ў друкарні раённай
газеты — якраз вы-звалілася месца вучаніцы. Туды 10 студзеня 1973 года і
ўладкавалася маладая жанчына. Заладзілася адразу: і набор газетных тэкстаў, і
адносіны з калектывам. А яшчэ вельмі падабалася ёй рэзаць бланачную прадукцыю.

Недзе ў сярэдзіне 80-х паліграфію на раённым
узроўні рэфармавалі, і Асіповіцкая друкарня стала Асіповіцкім вытворчым
участкам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Бабруйская ўзбуйненая
друкарня імя А.Т.Непагодзіна”, а Галіна Васільеўна, адпаведна — друкаром.
Выдатны прафесіянал, яна шчодра дзялілася майстэрствам з многімі пачынаючымі
паліграфістамі, што прыязджалі на практыку з вучылішчаў ці спасцігалі азы
прафесіі на месцы. Хацела, каб і яны палюбілі сваю спецыяльнасць, усвядомілі,
што друкаваць газету — вельмі адказная і пачэсная справа. Урэшце, першымі,
разам з журналіс-тамі, даведвацца “гарачыя” навіны — гэта здорава!

Пасля выхаду на пенсію яшчэ тры гады стаяла яна
за друкарскімі машынамі. Не развіталася з прадпрыемствам і зараз — працягвае
шчыраваць прыбіральшчыцай. І па-ранейшаму застаецца ў душы “газетчыкам”
і шчырай прыхільніцай “Асіповіцкага краю”.

Тамара ДРЫНДЗIК.

 

Последние новости

Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

На гэты раз канчаткова. Дабрацца да Градзянкі: місія выканальная

12 сентября 2025
Читать новость