Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У ноч на 29 студзеня паблізу в. Майсеевічы з высакавольтнага слупа выкрадзены электрычны трансфарматар. На тэрыторыі прадпрыемства з двух аўтамабіляў “ГАЗ” зніклі бартавыя прылады электроннай аплаты і відэарэгістратар. Нецвярозы мужчына, які раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, пагражаў забойствам адвёрткай сваёй жонцы; у бальніцу дастаўлены 43-гадовы мужчына, якога пасля сумеснага распіцця спіртнога ўдарыў нажом бацька-пенсіянер. Iндывідуальны прадпрымальнік паведаміў, што ў ноч на 2 лютага нехта маркерам і фарбамі нанёс невядомыя сімвалы на 7 гандлёвых павільёнах, размешчаных на вул. Сумчанкі. У нядзелю супрацоўнікамі АДАI і АБЭЗ на 24 км дарогі Асіповічы-Свіслач затрыманы аўтамабіль, на якім жыхар Ліпеня перавозіў 200 паўлітровых бутэлек немаркіраванай гарэлкі расійскай вытворчасці.

РАСК

Два непрацуючыя асіпаўчаніны падазраюцца ў крадзяжы праз плацежны тэрмінал звыш 83 рублёў з карт-рахунку мясцовай жыхаркі, якая раней страціла сваю банкаўскую картку.

Маёмасць на суму звыш 1159 руб. выкраў у лістападзе жыхар Лучыц з дачнага дома, адрыны і лазні ў в. Булгары.

Службовая асоба ў кастрычніку 2015 года арганізавала выдачу 7500 руб. на нарыхтоўку сельгаспрадукцыі, пасля чаго завалодала 2000 руб.

3 скрынкі з дзіцячымі рэчамі, пакінутыя без нагляду каля пад’езда дома па вул. Сумчанкі, скрадзены невядомымі.

Раней судзімы жыхар Верайцоў выкраў прамысловы пыласос коштам звыш 292 руб. з бытавога памяшкання на будоўлі фізкультурна-аздараўленчага комплексу на вул. Юбілейнай.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 9 парушальнікаў ПДР, 2 і 1 асобы, што здзейснілі дробныя крадзяжы і хуліганства, 5 грамадзян, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 6 — за іншыя правапарушэнні.

РАНС

Бабруйчанка 1988 г.н. і яе дачка 2009 г.н. загінулі каля 4 гадзін раніцы 4 лютага на пажары, які адбыўся ў дачным доме ў в. Копча.

IАЖіРС

Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнага палявання; складзена 9 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков Зодиака

12 июня 2026
Читать новость
Власть

Из фонда Президента выделено более 3,6 млн рублей на реставрацию храмов в Жировичах и Будславе

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Рекламная игра «Раёнку чытаеш — карысць маеш»

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Запуск дрона

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, СМИ, местной вертикали и посольств. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем