Сессия Осиповичского районного Совета депутатов

На разгляд трыццаць сёмай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла 1 лютага з удзелам старшыні райвыканкама Паўла Налівайкі, было ўнесена 6 пытанняў.

У сувязі з тым, што справаздача Асіповіцкага райвыканкама аб рабоце па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2017 годзе 26 студзеня была надрукавана ў газеце “Асіповіцкі край”, дэпутаты вырашылі даклад не заслухоўваць, а адразу перайсці да разгляду пытання “Аб рабоце прэзідыума Асіповіцкага раённага Савета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання ў рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва раёна ў 2017 годзе”. Па ўзгаданай тэме выступіў старшыня райсавета Аляксандр Пузік, а ў абмеркаванні падрабязнай інфармацыі прынялі ўдзел дэпутаты Сяргей Анціпаў і Антон Баравік і старшыня Дараганаўскага сельскага Савета дэпутатаў Тамара Валадзько.

Дэпутаты райсавета таксама вырашылі не павялічваць стаўкі падатку на нерухомасць, прысвоіць за асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Асіповіччыны званне “Ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна” генеральнаму дырэктару шматфункцыянальнага культурна-спартыўнага комплексу “Мінск-Арэна” Мікалаю Ананьеву і Міністру эканомікі краіны Уладзіміру Зіноўскаму і вызваліць з 9 лютага ад паўнамоцтваў старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Пузіка ў сувязі з выхадам у адстаўку.

Ад імя дэпутатаў намеснік старшыні райсавета Людміла Долгая шчыра падзякавала Аляксандру Віктаравічу за шматгадовую добрасумленную працу на пасадзе кіраўніка раённага дэпутацкага корпуса і пад гучныя апладысменты залы ўручыла яму шыкоўны букет.

Последние новости

Общество

Приглашаем всех на семейный фестиваль “Властелин села – 2025” в агрогородке Вязье!

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко вновь заявил о необходимости повышения в Беларуси производительности труда

9 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова поставлять в Калининградскую область необходимое продовольствие, включая картошку

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Сезон отключения горячей воды в Осиповичах: даты и улицы

9 июня 2025
Читать новость
Общество

12 июня бизнес-встреча для малого и среднего бизнеса — «Тренды 2025 для вашего бизнеса»

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем