«Да вас не страшна хадзiць!» №52

Даўно хацелася даведацца ў каго-небудзь са
стаматолагаў, ці баяліся яны ў дзяцінстве хадзіць у «зубную” паліклініку. Такая
нагода выпала пры знаёмстве з Вольгай Бурчыц. Яна не стала выключэннем. Як і
ўсе малыя, недалюблівала стаматолагаў, але была паслухмянай дзяўчынкай і заўжды
пагаджалася лячыць зубы. А перастала гэтага баяцца, калі сама стала ўрачом.

Вольга Уладзіміраўна вучылася ў Мінскім
медуніверсітэце. Пасля праходжання інтэрнатуры выбрала самую складаную
стаматалагічную спецыялізацыю — хірургію, і ўладкавалася працаваць у
Асіповічах.

Не сакрэт, што нават да звычайнага тэрапеўта
многія з нас звяртаюцца без асаблі-вай ахвоты. А пра жаданне схадзіць да
хірургаў-стаматолагаў і казаць няма чаго. Іх пацыенты, малыя і сталыя,
пакутуюць не толькі ад болю, але і вялікага страху. І медык павінен да кожнага
знайсці падыход, быць вельмі цярплівым і акуратным. Боль сунімаецца адэкватна
зробленай анестэзіяй, а страх — ветлівай усмешкай і добрымі словамі. Толькі пры
такім далікатным стаўленні людзі не будуць адкладаць наступны візіт надоўга. З-за
страху яны часта звяртаюцца да стаматолагаў несвоечасова і не ведаюць, што стан
зубоў напрамую звязаны з агульнымі захворваннямі: гастрытам, халецыстытам і
г.д.

Самы складаны кантынгент у хірургаў — маленькія
дзеткі. Пры стасунках з некантактнымі пацыенцікамі больш часу ідзе на
ўгаворванне, чым на лячэнне. Самыя ж адчайныя нават вырываюцца з крэсла і
збягаюць, а бацькі потым ловяць нашчадкаў дзесьці ў калідорах…

Штодня Вольга Уладзіміраўна прымае недзе 30-35
чалавек — на трэць больш за норму. Здаралася і такое, што за змену ўрач
абслугоў-вала да 60 хворых. А за 16 гадоў працы ў Асіповічах яна аказала
дапамогу тысячам людзей. Твары першых пацыентаў ужо падзабыліся, але жанчына
добра памятае здымкі іх зубоў. Такая вось цікавая асаблівасць ёсць у
стаматолагаў: могуць прыгадаць чалавека, пабачыўшы яго рот…

— Я люблю сваю працу за тое, што дапамагаю
людзям пазбавіцца ад болю і пакутаў. Ды і вынік яе становіцца відавочным
адразу, — прызнаецца Вольга Бурчыц.

А хворыя ў сваю чаргу выказваюць ёй удзячнасць
словамі: «Да Вас не страшна хадзіць!”. Вы згодны, што такія словы прыемна
пачуць любому стаматолагу?

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем