Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

16 студзеня ў бальніцу звярнуўся мужчына, якога ў двары ўласнага дома ў в. Маісеевічы параніў сякерай раней судзімы жыхар Пухавіцкага раёна. Праводзіцца праверка па фактах выяўлення ў доме асіпаўчаніна 86,5 л вадкасці з утрыманнем спірту, выкрадання дзвюма непрацуючымі жанчынамі 2 бутэлек гарэлкі ў краме “Суседзі”. Супрацоўнікі IАЖіРС затрымалі 3 жыхароў райцэнтра, якія з выкарыстаннем незаконных прылад лоўлі здабылі 245 асобін рыбы.

РАСК

Начальнік разліковага бюро завода ў кастрычніку з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў спрабавала паўторна налічыць 1268 руб. 98 кап. працаўніцы.

Пракуратурай раёна распачаты крымінальныя справы ў дачыненні да 2 асіпаўчан, якія сістэматычна збівалі жонку і сужыцельку.

Раней судзімы жыхар аг. Лапічы захоўваў пры сабе 25,38 г марыхуаны.

44-гадовая жыхарка Вязаўніцы, пазбаўленая права кіравання транспартным сродкам на 3 гады, 30 снежня зноў села за руль п’янай.

З хаты прадпрымальніка выкрадзена 200 рублёў, 114 пачкаў кавы і 5 бутэлек каньяку агульным коштам 600 руб.

ДАI

Папярэджана 134 парушэнні ПДР, прыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель і 43 пешаходы. Адбылося 11 ДТЗ.

Увага! 26 студзеня — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Дарога памылак не даруе”; па 2 лютага праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і іншых неабароненых удзельнікаў дарожнага руху.

Дэпартамент аховы

Узбуджана крымінальная справа; да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 парушальнікаў ПДР, 2 самагоншчыкі, 4 асобы, што ў нецвярозым выглядзе з’яўляліся ў грамадскіх месцах, 2 — здзейсніўшых дробныя крадзяжы, 4 — іншыя правапарушэнні.

РАНС

У ноч на 22 студзеня адбыўся пажар у прыватным доме ў Ліпені. Знішчаны дах, маёмасць, пашкоджаны сцены.

IАЖіРС

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да невядомага, які 18 студзеня незаконна здабыў 401 асобіну рыбы коштам 10706 руб. Складзены 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость