Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У аздараўленча-спартыўным комплексе “Мускул” ФСК “Алімпія” можна ўзяць напракат канькі ад 33 да 45 памеру ўключна. Адначасова “абуцца” можа да 20 чалавек. Арэнда каштуе 3 рублі за гадзіну. Пракат працуе ў рабочыя дні з 8 да 22 гадзін, у суботу — з 8 да 18. Але трэба памятаць, што пакрыццё некаторых вадаёмаў даволі крохкае, таму лепш не рызыкаваць і катацца толькі там, дзе лёд трывалы.

Выканкамам Ясенскага сельсавета за мінулы год здзейснена 618 адміністрацыйных працэдур. Выдадзена 421 даведка, у тым ліку 48 — аб месцы жыхарства і знаходжання, 16 — аб рэгістрацыі дагавору найма жылога памяшкання, 2 — аб пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Аглядавай камісіяй летась абследавана 428 домаўладанняў, з іх 295 — пажылых людзей, якія пражываюць адзінока, 13 — шматдзетных сямей, 48 — якія выхоўваюць дзяцей ад 3 да 14 гадоў, 22 — з малымі да 3 гадоў, 2 сям’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. З 570 грамадзянамі праведзены інструктаж па правілах пажарнай бяспекі.

У кіёсках “Белсаюздруку” з’явіліся тэматычныя куткі “Сад, агарод”, у якіх прапаноўваецца сезонная літаратура, а таксама больш за 100 відаў насення агародніны, кветак, зеляніны. Навінка сезона — глебавыя грунты для розных культур.

Аптэчная сетка Асіповіччыны прадстаўлена 10 гандлёвымі кропкамі Магілёўскага РУП “Фармацыя”, з якіх на раёне працуе 4. Акрамя таго, функцыянуе 5 аптэк ТДА “ДКМ-ФАРМ”, 3 — ААТ “Доктор Время” і па адной — ТДА “Фарм-Продукт” і ААТ “Моя аптека”.

Работнікі Асіповіцкага лясгаса прыступілі да ўборкі соснаў, што засыхаюць, на тэрыторыі Лоеўскага раёна. Усяго работы вядуцца на тэрыторыі ў 30 га.

Праз станцыю Асіповічы на працягу сутак у сярэднім праходзіць 74 прыгарадныя і 45 пасажырскіх саставаў.

Збіраешся за мяжу? «Гарачая лінія» па пытаннях бяспечнага выезду ў іншыя краіны па нумары 113. Званок бясплатны, тэлефануйце!

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем