5 чэрвеня прайшла раённая спартакіяда, якая ў чарговы раз паказала, дзе працуюць сапраўдныя спартыўныя «зоркі”.
У першай групе сярод прадпрыемстваў лідзіраваў фізкультурна-спартыўны камбінат «Лакаматыў”, які стаў лепшым па стральбе, баскетболе і ў гіравым спорце. У лёгкаатлетычных спаборніцтвах І месца заняла каманда шклозавода «Ялізава”, другое — ФСК «Лакаматыў”, трэцяе — завод аўтаагрэгатаў. У стральбе ІІ месца ўзяла каманда АЗАА, трэцяе — раённая бальніца. Другімі сярод баскетбалістаў і гіравікоў аказаліся аўтаагрэгатчыкі, а трэцімі — работнікі шклозавода «Ялізава”.
У другой групе больш першых месцаў заваявала каманда ўпраўлення магістральных газаправодаў — па лёгкай атлетыцы і гіравым спорце. Мацнейшыя стралкі з ДУКВП «Водаканал”, за імі — лясгас і ААТ «Гандаль”. Сярод гіравікоў другі вынік паказалі работнікі лясгаса, а трэці — каманда райста.
У трэцяй групе вылучыўся рыбгас «Свіслач”, каманда якога святкавала перамогі ў лёгкай атлетыцы і гіравым спорце і стала другой у стральбе. Асіповіцкі вытворчы ўчастак Бабруйскага камбіната хлебапрадуктаў першынстваваў у стральбе, а трэцяе месца дасталася ўстанове «Маяк”. Сярод гіравікоў другім быў райвузел электрычнай сувязі, трэцім — ААТ «Дах”.
Сярод калгасных валейбалістаў мацнейшай стала каманда СВК «Калгас «Ясень”, за ёй — СВК «Калгас «Авангард” і філіял «Белшына-агра” ААТ «Белшына”. У стральбе лепшы вынік паказаў СВК «Калгас «Чырвоны ўдарнік”, другі — ААТ «Пратасевічы”, трэці — СВК «Калгас «Авангард”. Лепшыя лёгкаатлеты працуюць, як высветлілася, у СВК «Калгас «Новы шлях”, філіяле «Белшына-агра” і СВК «Калгас «Каўгарскі”, а гіравікі — у «Авангардзе”, «Новым шляху” і філіяле «Белшына-агра”.
У гэты ж дзень майстэрства ў стральбе паказалі і кіраўнікі раёна. Сярод начальнікаў прадпрыемстваў першым быў Аляксандр Няхай (рыбгас), другім — Уладзімір Барэйша (Жорнаўская эксперыментальная лясная база), трэцім — Мікалай Івашка (ДЭУ № 73). Сярод кіраўнікоў калгасаў лепшы вынік паказаў Пётр Сашчэка (СВК «Калгас «Ясень”), другі — Сяргей Сідоранка («Авангард”), трэці — Іван Малінок (калгас імя Чарняхоўскага).