Акция «Наши дети». Пусть улыбки не гаснут!

Акция «Наши дети». Пусть улыбки не гаснут!

У мінулую пятніцу актавая зала Асіповіцкай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата, дзе зараз навучаецца 59 хлопчыкаў і дзяўчынак, у чарговы раз напоўнілася вясёлымі мелодыямі ды дзіцячымі галасамі. Працягам навагодніх свят стала наведванне ўстановы намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэем Кунцэвічам і намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Iрынай Кусковай у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, якая крочыць па ўсёй краіне.

Андрэй Міхайлавіч шчыра павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак, іх бацькоў і калектыў спецшколы і пажадаў, каб новы год прынёс кожнаму толькі радасныя падзеі. Ён расказаў, што ўзгаданая акцыя стала для Беларусі ўжо традыцыйнай і мае шырокае распаўсюджванне ў Прыдняпроўскім краі: гэтым дабрачынным праектам, які распачаўся 11 снежня, сёлета ахоплена 150 тысяч дзяцей. На памяць аб сустрэчы кожнаму выхаванцу спецшколы па даручэнні Кіраўніка дзяржавы быў перададзены падарунак, і дырэктар установы Ларыса Гормаш ад імя ўсіх цёпла падзякавала за праяўленую ўвагу. На працягу двух пераднавагодніх месяцаў у школе працавала “майстэрня Дзеда Мароза”, таму не засталіся без сувеніраў, зробленых рукамі выхаванцаў, і госці.

Запамінальнай сустрэчу зрабілі таксама Дзед Мароз і Снягурачка. Казачныя персанажы не спяшаюцца развітвацца з дзецьмі, бо ведаюць, што хлопчыкі і дзяўчынкі чакалі іх цэлы год. А яшчэ былі вясёлы карагод вакол зіхатлівай ёлкі і цікавая гульня ў снежкі — аказваецца, нават адсутнасць снегу на вуліцы не перашкода.

…Хіба можа быць штосьці больш каштоўнае, чым тыя шчаслівыя хвіліны, што выклікаюць у дзяцей усмешку? Няхай такіх дзён у новым годзе будзе як мага больш!

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем