Асіповіцкі дэпутат Руслан Казачок. Крэдыт даверу

Асіповіцкі дэпутат Руслан Казачок. Крэдыт даверу

Жыццё дырэктара дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Жорнаўская эксперыментальная лясная база Iнстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Руслана Казачка, ураджэнца Любаншчыны, з асіповіцкай зямлёй звязана ўжо амаль 17 гадоў. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта пачынаў працоўную дзейнасць з памочніка ляснічага Каменіцкага лясніцтва. Потым быў майстрам лесу, выконваючым абавязкі ляснічага, ляснічым Градзянскага і Вяззеўскага лясніцтваў. Градзянскае жыццё ўспамінае з асаблівай цеплынёй. Там і зараз жыве многа сяброў і знаёмых, з якімі працаваў, праводзіў вольны час. Як дэпутат мясцовага Савета дапамагаў пасялкоўцам вырашаць злабадзённыя пытанні. Не забылі, мабыць, яны пра добрыя справы ляснічага, на апошніх выбарах зноў аказалі давер — стаў дэпутатам раённага Савета па Градзянскай выбарчай акрузе № 28.

— Дэпутацкі партфель нялёгкі, — шчыра прызнаецца Руслан Алегавіч. — Але разам са старшынёй Градзянскага сельсавета Валянцінай Хісаевай знаходзім шляхі вырашэння праблем, з якімі прыходзяць людзі. Асноўныя — добраўпарадкаванне дарог, асвятленне вуліц, работа магазінаў. Звяртаюцца з прапановамі-пытаннямі і гараджане. Даношу запыты да райсавета. Калі атрымліваецца дапамагчы чалавеку, адчуваю, што дзень пражыў недарэмна.

— Як грамадская работа спалучаецца з асноўнай?

— Стараюся планаваць дзень так, каб і просьбы-пытанні выбаршчыкаў не забываць, і з прафесійнымі абавязкамі спраўляцца. Узначальваемы калектыў немалы: больш за 100 чалавек, сярод якіх трое — навуковыя супрацоўнікі. У структуры арганізацыі — Лапіцкае і Жорнаўскае лясніцтвы, а таксама навуковы аддзел, які праводзіць вялікую работу па шэрагу накірункаў у лесаводстве. У асноўным працуем над удасканаленнем тэхналогій вырошчвання насаджэнняў, устойлівых да неспрыяльных фактараў, праводзім адпаведныя агратэхнічныя і лесаводчыя работы. Хапае клопатаў па падтрыманні і аднаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы.

— Чым для установы быў адметны Год навукі?

— Зараз у рэестры навуковых аб’ектаў ЖЭЛБ знаходзіцца 49 даследчых аб’ектаў, якія ўяўляюць высокі навуковы і практычны інтарэс, звязаны з фарміраваннем і выро-шчваннем насаджэнняў. Вучоныя працягвалі назіраць за рэліктавай дубровай, якой ужо амаль 400 гадоў, насаджэннямі лістоўніцы еўрапейскай, што з’явіліся на свет у  пачатку мінулага стагоддзя. Створана 5 доследна-вытворчых аб’ектаў, адзін з іх — па вырошчванні лясных культур дуба чарэшчатага ў водаахоўнай зоне возера Лочынскае: развядзеннем гэтай культуры займаемся не першы год. Нашы кандыдаты сельскагаспадарчых навук Уладзімір Рашэтнікаў і Хрысціна Старажышына кансультуюць працаўнікоў лясной гаспадаркі па дадзеным пытанні, даюць слушныя рэкамендацыі. Яны прымалі актыўны ўдзел і ў навукова-практычных канферэнцыях, дзе выступалі з да-кладамі, публікаваліся ў спецыялізаваных выданнях. А напрыканцы года атрымалі прыемную навіну: Хрысціна Міраславаўна ўвайшла ў лік маладых вучоных, каму прызначана стыпендыя Прэзідэнта краіны па выніках работы за 2017 год. Практычная значнасць яе навуковых даследаванняў пацверджана 5 актамі аб укараненні ў лесагаспадарчыя арганізацыі тэхналогіі вырошчвання дуброў, якая забяспечвае высокую прадуктыўнасць і ўстойлівасць насаджэнняў. Мне ж пашчасціла прыняць удзел у рабоце  II з’езда вучоных, які праходзіў у сталіцы 12-13 снежня. Гэта была добрая магчымасць ацаніць і ўклад нашай установы ў развіццё беларускай навукі.

— У лютым адбудуцца чарговыя выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў новага склікання, ідзе працэс вылучэння кандыдатаў. У гэтым спісе ёсць Ваша прозвішча?

— Маючы добрую школу работы з людзьмі, што немалаважна для дзейнасці дэпутата, вырашыў зноў балатавацца па той жа акрузе. Абраў самы просты спосаб — збор подпісаў, які ажыццяўляўся членамі ініцыятыўнай групы. Пакет дакументаў ужо перададзены ў акруговую камісію. Спадзяюся на давер выбаршчыкаў. А перадвыбарную праграму паспрабую звязаць з вырашэннем пытанняў па добраўпарадкаванні вёсак, навядзенні парадку на зямлі.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем