Свята надзеі, любові і ўдачы ў Асіповічах

Свята надзеі, любові і ўдачы ў Асіповічах

Школьнікаў з усіх куткоў Асіповіччыны сабраў раённы Цэнтр культуры і адпачынку. У ліку запрошаных былі пераможцы раённых і абласных этапаў прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў і творчых конкурсаў, дзеці з няпоўных сямей і г.д. Увазе гледачоў артысты РЦТДіМ, ДШМ    № 1 і ўласна РЦК прадставілі гульнёва-забаўляльную праграму “Навагоднія прыгоды Піна і Гвіна”. Разам з двума пінгвінамі, сабакам Сняжком і Снягурачкай дзеці падарожнічалі па розных кантынентах, сваімі спрытам і кемлівасцю дапамаглі адшукаць галоўнага героя навагодніх свят Дзеда Мароза, які патрапіў у палон да каварнай Снежнай Каралевы.

Не абышлося мерапрыемства і без шаноўных гасцей. Павіншаваць прысутных прыйшоў старшыня райвыканкама Павел Налівайка, які пажадаў школьнікам поспехаў у вучобе, здароўя, прыемных і карысных канікул. Напрыканцы праграмы ўсе запрошаныя па традыцыі атрымалі салодкія падарункі.

Далей героі святочнай феерыі завіталі ў гімназію, дзе ў той жа дзень праходзіў навагодні ранішнік для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Гадаванцы Асіповіцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з вялікім задавальненнем паўдзельнічалі ў гульнях, станчылі вакол ёлкі, атрымалі салодкія ласункі. Самой жа ўстанове прынеслі падарункі запрошаныя на свята госці — галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Марына Бабіна і спецыяліст I катэгорыі па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг ЦБП № 722 філіяла № 703 ААТ “Беларусбанк” Вольга Комар. Таксама на ўнутрыцэнтравым ранішніку, які адбыўся 22 снежня, дзеці атрымалі прэзенты і ад шэфаў — вайсковай часці 12147.

Весела і цікава праходзілі ранішнікі ў дзіцячым садку “Пралеска” аграгарадка Карытнае. Дзеці вадзілі карагоды, танчылі, чыталі вершы Дзеду Марозу і Снягурцы, адпраўляліся ў казачнае падарожжа, сустракаліся з добрымі і злоснымі казачнымі персанажамі. Сёлета, напрыклад, да дзяцей завіталі Кікімара і Лешы.

Асіповіцкая раённая арганізацыя ГА “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” сумесна з ААТ “БПБ-Ашчадбанк” і Лапіцкім сельвыканкамам 27 снежня правялі навагоднюю дабрачынную акцыю “Ёлка жаданняў” для дзяцей з аграгарадкоў Жорнаўка і Лапічы. Шматдзетныя сем’і і сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, запрасілі ў клубы аграгарадкоў, дзе з Новым годам і Калядамі іх павіншавалі Дзед Мароз і Снягурка — валанцёры Чырвонага Крыжа, якія ўручылі ўсім наборы цукерак ад ААТ “БПБ-Ашчадбанк” і падарункі ад райарганізацыі таварыства.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем