“Самае-самае” пра 2009-ы на Асіповіччыне 31.12.09, № 108

“Самае-самае” пра 2009-ы на Асіповіччыне
Самыя маштабныя новабудоўлі 2009 года — развязка аўтадарог на перакрыжаванні аўтамагістралі Мінск-Гомель і шашы Асіповічы-Свіслач, СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”, малочнатаварная ферма ў вёсцы Вязычын.
Самая вялікая колькасць звярнуўшыхся ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за садзеяннем у працаўладкаванні была ў верасні — 280 чалавек. З іх 131 атрымалі статус беспрацоўнага.
Самыя папулярныя газеты на Асіповіччыне, па дадзеных падпіскі на 2009 год,— “Асіповіцкі край”, “Советская Белоруссия”, “Аргументы и факты”.
Самыя папулярныя дыскі, якія набывалі асіпаўчане, — рускія ваенныя або меладраматычныя серыялы “памерам” у 12-16 серый. Самы запатрабаваны фільм года —“Тарас Бульба”.
Самая вялікая колькасць шлюбаў — 51 — зарэ-гістравана ў ліпені.
Сама больш дзяцей нарадзілася ў сакавіку — 58 немаўлят.
Сама больш вучняў у горадзе прыйшло ў першыя класы СШ № 1 — 87 хлопчыкаў і дзяўчынак, на вёсцы — у Лапіцкую СШ (32).
Самы высокі працэнт паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы — у Каменіцкім ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа — 100% (выпускнікоў было трое), ДУА “Гімназія г. Асіповічы” — 80,4%.
Самыя цікавыя мала-дзёжныя праекты года — сямейны сельскагаспадарчы конкурс “Уладар вёскі”, міжнародны турнір “Парламенцкія дэбаты”, конкурс прыгажосці “Міс Асіповічы — 2009”, арганізацыя летняй занятасці моладзі.
Самыя папулярныя маршруты, па якіх ездзілі асіпаўчане ў экскурсійныя паездкі, прапануемыя мясцовым турбюро “ВізітТур”, — “Мірскі замак — горад Нясвіж”, “Чарнігаў”, месцы адпачынку — курорт “Коблева” Адэскай вобласці, Міжземнаморскае ўзбярэжжа Турцыі.
Самая ўдалая латарэя для асіпаўчан у 2009 го-дзе — “Суперлато”. Так, на працягу года асіпаўчане выйгралі аднапакаёвую кватэру ў Мінску, 1/3 кошту кватэры, аўтамабіль. Былі буйныя выйгрышы — 5 і 20 млн. рублёў — і ў “Пяцёрачцы”.
Самыя папулярныя кветкі, якія набывалі асіпаўчане на працягу года, — ружы.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем