На працягу мінулага тыдня ўзбуджана 18 крымінальных спраў. Адбылося 15 супрацьпраўных учынкаў. З іх: крадзяжы — 9, самагонаварэнне —3, выраб наркотыкаў, нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў, наўмыснае пашкоджанне аўтамабіля — па аднаму. Выяўлена 2 трупы, у тым ліку — тапелец.
8 чэрвеня на 135 кіламетры аўтадарогі Бабруйск-Беразіно ў лясным масіве быў затрыманы рабочы аднаго з асіповіцкіх прадпрыемстваў, які захоўваў там 800 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці.
ДАI
Спынена 155 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці 9 п’яных вадзі-целяў, 83 парушальнікі хуткаснага рэжыму. Адбылося 17 ДТЗ.
Працягваецца аперацыя «Чыстае паветра”.
АУСТ
Атрымана 41 паведамленне аб супраць-праўных дзеяннях. Зні-шчана 25 кілаграмаў пасеваў каноплі. Затрыманы 48 парушальнікаў, 9 чалавек накіравана ў медвыцвярэзнік. Суправоджана 98 цягнікоў, складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў за распіццё ў вагонах алкагольных напояў.
Дэпартамент аховы
Спынена 15 правапарушэнняў. З іх: крадзяжы і хуліганствы — па 2, распіццё спіртных напояў і з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах — 9, самагонаварэнне — 2.
Раскрыта адно злачынства, якое адбылося месяц назад на чыгуначным прыпынку пас. Савецкі, дзе невядомы напаў на жанчыну. Гэта 51-гадовы мужчына, у адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.
Ахоўваецца аб’ектаў — 190, кватэр і іншых памяшканняў з асабістай маёмасцю — 533. Устаноўлена кнопак трывожнай сігналізацыі — 247.
Медвыцвярэзнік
З вуліц горада дастаўлена 24 чалавекі, якім спатрэбілася дапамога гэтай установы.
РАНС
6 чэрвеня ў в. Вуглата адбыўся пажар, у выніку якога пашкоджана маёмасць і ўнутранае аздабленне жылых пакояў.
IАЖіРС
Складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў: па 2 — на парушальнікаў лесакарыстання і рыбалоўства, 1 — на зламысніка, які хацеў скрасці маёмасць юрыдычнай асобы. Адабрана рыбалоўная сетка, 3 кілаграмы рачной і больш кілаграма сажалкавай рыбы, выяўлена 58 м³ незаконна нарыхтаванай драўніны.
Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака
23 апреля 2026
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
22 апреля 2026
Власть
Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов
22 апреля 2026
Власть
Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах