Аказваецца, на ХІ Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці асіпаўчане заваявалі не дзве, а тры ўзнагароды. Аднак гэта стала вядома ўжо пасля таго, як наша дэлегацыя паехала з мерапрыемства.
Дыплом ІІ ступені атрымала яшчэ Ксенія Раманчук, вучаніца метадыста Цэнтра народных рамёстваў Аляксандры Рыбак. На фестывалі дэманстраваліся не толькі работы дзяўчынкі, але і яе ўменне працаваць за станком. Навучанне старажытнаму майстэрству пачалося дзесьці паўгода таму, а на падрыхтоўку конкурсных рэчаў — ручніка і сурвэткі, упрыгожаных мохрамі — пайшло каля двух месяцаў. Яны, дарэчы, былі выкананы з выкарыстаннем узораў, традыцыйных менавіта для Асіповіччыны.